Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сурганаў Фёдар Анісімавіч

Дата нараджэння
07.06.1911
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Суднікі
Дата смерці
26.12.1976
Род дзейнасці
палітычны дзеяч
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна – пяціразова

Сурганаў Фёдар Анісімавіч нарадзіўся 7 чэрвеня 1911 года ў в. Суднікі Віцебскага раёна. Партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Скончыў Беларускі сельгасінстытут (1939). У 1931–1934 гг. працаваў аграномам у сістэме Наркамзема БССР. З 1939 г. на камсамольскай рабоце.

У 1942–1945 гг. сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1942–1943 гг. на Калінінскім фронце ў складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і БШПР. У жніўні 1943 г. – ліпені 1944 г. у тыле ворага: упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і БШПР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху і падполля на тэрыторыі Вілейскай, Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.

З 1945 г. – намеснік загадчыка аддзела ЦК КП(б)Б, у 1947–1954 гг. другі сакратар Мінскага абкама КПБ, з 1954 г. старшыня Мінскага абкама КПБ, з 1954 г. старшыня Мінскага аблвыканкама, у 1955–1956 гг. першы сакратар Мінскага абкама КПБ, са жніўня 1956 г. сакратар, з красавіка 1959 г. другі сакратар ЦК КПБ. У 1962 –1965 гг. старшыня Бюро ЦК КПБ па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай, сакратар ЦК КПБ, з сакавіка 1965 г. другі сакратар ЦК КПБ, з ліпеня 1971 г. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, адначасова з лістапада 1971 г. намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. На ўсіх пасадах свой вопыт і здольнасці накіроўваў на практычнае ажыццяўленне чарговых палітычных і народнагаспадарчых задач. У 1949–1956 гг. кандыдат у члены ЦК, у 1956–1976 гг. член ЦК і Бюро ЦК КПБ. З 1961 г. член ЦК КПСС. У 1951–1976 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, у 1954–1976 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, у 1962–1966 гг. намеснік Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.

Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе 26 снежня 1976 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонович, С. Роковой кортеж / С. Антонович // 7 дней. – 1994. – 19 февр. – С. 3.

2. Антановіч, С. Шлях да трагедыі / С. Антановіч // Звязда. – 1990. – 28 кастр. – С. 4.

3. Аўхімовіч, М. Сын народа, салдат партыі: да 70-годдзя з дня нараджэння Ф. А. Сурганава / М. Аўхімовіч // Звязда. – 1981. – 7 чэрв. – С. 3.

4. Приходько, А. Таким его мы знали / А. Приходько // Рэспубліка. – 1996. – 17 студз. – С. 15.

5. Сурганов Фёдор Анисимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 160.