Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сурнічэнка Серафім Іосіфавіч

Дата нараджэння
1921
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Рубахі
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
дзяржаўны дзеяч
педагог, вучоны
Спецыялізацыя
гісторыя, эканоміка
Воінскае званне
капітан
Навуковая ступень
кандыдат эканамічных навук (1963)
Навуковае званне
прафесар (1979)

Сурнічэнка Серафім Іосіфавіч нарадзіўся ў 1921 годзе ў в. Рубахі Расонскага раёна.

Вучоны-гісторык, кандыдат эканамічных навук (1963), прафесар (1979).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З дзяцінства – у Чалябінскай вобласці. Скончыў педагагічнае вучылішча.

З 1939 года – у Чырвонай Арміі. З ліпеня 1939 года – на фронце.

Пасля датэрміновага заканчэння Іванаўскага ваенна-палітычнага вучылішча быў накіраваны камсоргам палка на Цэнтральны фронт.

Дывізія ў перыяд адступлення вяла баі на тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай, Бранскай абласцей. Сурнічэнка С. І. быў цяжка паранены.

Са снежня 1941 па жнівень 1942 гг. – палітрук роты аўтаматчыкаў, камсорг палка ў складзе 173-й стралковай дывізіі (былой 21-й дывізіі народнага апалчэння Масквы) на Заходнім фронце.

Са жніўня 1942 года – на Сталінградскім фронце.

Пасля трэццяга цяжкага ранення быў дэмабілізаваны.

Воінскае званне – капітан.

Сурнічэнка С. І. быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі «За адвагу», «За абарону Масквы», «За абарону Сталінграда», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.».

З лютага 1943 па верасень 1952 гг. – на камсамольскай рабоце: сакратар Залатавустаўскага гаркама УЛКСМ (1943–1946), другі сакратар Чалябінскага абкама камсамолу, першы сакратар Бранскага абкама камсамолу, загадчык аддзела працоўных рэзерваў ЦК УЛКСМ.

Скончыў Вышэйшую партыйную школу.

У 1955–1974 гг. на партыйнай працы: першы сакратар Шчучынскага райкама партыі на цаліне ў Казахстане, сакратар Уладзімірскага абкама КПСС.

У 1974–1991 гг. – загадчык кафедры, прафесар Вышэйшай партыйнай школы і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Сурнічэнка С. І. выпусціў 15 манаграфій, навучальныя дапаможнікі і брашуры.

Пасляваенная праца адзначана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (тройчы), «Знак Пашаны», Дружбы народаў.

 

СПАСЫЛКІ

Сурниченко Серафим Иосифович

Сурниченко Серафим Иосифович

Сурниченко Серафим Иосифович