Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сушкоў Мікалай Калістратавіч

Дата нараджэння
май 1900
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Воўкавічы
Дата смерці
22.01.1964
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1919–1920, 1942–1944
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны II ступені
медалі

Сушкоў Мікалай Калістратавіч – адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся ў маі 1900 года ў в. Воўкавічы Талачынскага раёна.

У 1919–1920 гг. у Чырвонай Арміі.

3 1924 года працаваў на савецкай, партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці і ў Астравецкім раёне Вілейскай вобласці.

Член КПСС з 1930 года.

У партызанах з красавіка 1942 года: камісар атрада, з чэрвеня 1943 года – камісар 8-й Круглянскай партызанскай брыгады Магілёўскай вобласці, у верасні 1943 – ліпені 1944 гг. – намеснік камандзіра Круглянскай ваенна-аператыўнай групы.

3 1944 года на савецкай рабоце ў Круглянскім раёне, на гаспадарчай рабоце ў Шклове і Оршы.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны II ступені; медалямі.

Памёр 22 студзеня 1964 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мікалай Калістратавіч Сушкоў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 646.