Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Свірыдзенка Ліната Пятроўна

Дата нараджэння
28.08.1933
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Шумшчына
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
геалогія
Навуковая ступень
доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне
прафесар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Карэлія (1997)
медаль «За працоўную доблесць» (1975)
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета КАССР (1982)
медаль «Ветэран працы» (1986)
Ганаровая грамата г. Петразаводска (1996)

Свірыдзенка Ліната Пятроўна нарадзілася 28 жніўня 1933 года ў в. Шумшчына Лёзненскага раёна. Доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Карэлія.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў г. Роўна (Украіна) Ліната Свірыдзенка паступіла на геалагічны факультэт Львоўскага ўніверсітэта. Вытворчую практыку яна праходзіла ў Сібіры, у Чыцінскім геалагічным упраўленні, куды і была размеркавана ў 1956 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта. Чыцінскім геалагічным упраўленнем была прынята на працу малодшым геолагам Балейскай геолага-здымачнай партыі. З 1957 года – геолаг Балейскай партыі, з 1960 года – геолаг Анікінскай партыі.

У 1962 годзе па сямейных абставінах Ліната Пятроўна была вымушана пераехаць у Петразаводск, дзе яна паступіла ў аспірантуру Інстытута геалогіі Карэльскага філіяла Акадэміі навук СССР.

У 1967 годзе Л. П. Свірыдзенка была залічана на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Карэльскага філіяла, які пазней быў ператвораны ў Карэльскі навуковы цэнтр Расійскай Акадэміі навук (КНЦ РАН). У 1974 годзе Ліната Свірыдзенка стала пераможцай спаборніцтва навуковых супрацоўнікаў, і ў 1975 годзе была ўзнагароджана медалём «За працоўную доблесць».

Ліната Пятроўна Свірыдзенка з'яўляецца прызнаным спецыялістам у галіне вулканізму і гранітаўтварэння і іх уздзеяння на фарміраванне зямной кары. Яшчэ першыя публікацыі маладога кандыдата навук у цэнтральных часопісах Акадэміі навук прынеслі ёй вядомасць у сусветнай геалагічнай супольнасці. Пачынаючы з 1991 года, яна актыўна ўдзельнічала ў выкананні шэрагу міжнародных праектаў, выступала з дакладамі на міжнародных канферэнцыях у Фінляндыі, Аўстрыі, Канадзе, была членам розных еўрапейскіх і міжнародных камісій па абранай тэматыцы.

У 1995 годзе Л. П. Свірыдзенка была абрана замежным членам Нью-Йоркскай Акадэміі навук, праз два гады яна была пераведзена на пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка КНЦ РАН. Тады ж ёй было прысуджана званне «Заслужаны дзеяч навукі».

З 2006 года Ліната Пятроўна прымае ўдзел у апошнім з міжнародных праектаў. А праз 2 гады даследчыца заканчвае пісаць манаграфію, якая была прысвечана пытанням экалагічнай бяспекі паўднёва-ўсходняй ускраіны Фенаскандынаўскага шчыта (Ладажскае возера).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гайдукоў, К. Геолаг з вёскі Шумшчына / К. Гайдукоў // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 3 лістап. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Свириденко Лината Петровна