Свірыдзёнак Анатоль Іванавіч
Свірыдзёнак Анатоль Іванавіч нарадзіўся 7 ліпеня 1936 года ў Оршы, беларускі вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм.
У 1959 г. пасля заканчэння Беларускага інстытута інжэнераў чыгуначнага транспарту ён працуе у адзеле механікі палімераў. У 1967 годзе прызначаны загадчыкам лабараторыі, з 1982 г. – дырэктар інстытута, адначасова ў 1987–1992 гг. – член Прэзідыума АН БССР.
Працы А. І. Свірыдзёнка звязаныя з праблемамі матэрыялазнаўства палімерных кампазітаў, трэння і зношвання цвёрдых цел.
У 1984 годзе А. І. Свірыдзёнак выбраны членам-карэспандэнтам, а ў 1986 г. – акадэмікам НАН Беларусі. У 1972 годзе за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння фрыкцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народнай гаспадарцы яму прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
А. І. Свірыдзёнак – аўтар звыш 160 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, больш за 120 вынаходак. Ён узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. З 1990 года з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Трэнне і знос».
ЛІТАРАТУРА
1. Академик А. И. Свириденок: 55 лет в науке – творческий портрет / сост.: Н. К. Мышкин, В. Е. Старжинский, В. А. Смуругов. – Минск : Беларуская навука, 2016. – 344, [1] с.
2. Болсун, А. Белорусские имена в науке / А. Болсун // Изобретатель. – 2016. – № 4. – С. 39–48.
3. Комарова, Ж. В. Анатолий Свириденок: «Всю жизнь занимаюсь любимым делом» / Ж. В. Комарова // Наука и инновации. – 2016. – № 7. – С. 57–61.
4. Ля штурвала беларускай навукі // Зямля Караткевіча / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Орша : Аршанская друкарня, 1997 – С. 235.
5. Русецкий, А. В. Свириденок Анатолий Иванович / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 104.
6. Свірыдзёнак Анатоль Іванавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 440.