Свістуноў Аркадзь Іванавіч
Свістуноў Аркадзь Іванавіч нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Вішняк Лёзненскага раёна.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У Чырвонай Арміі з 1942 па 1945 гг., удзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Бранскім, Варонежскім, 1-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах.
Пасля вайны працаваў інжынерам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама, галоўным інжынерам МТС у Быхаўскім раёне, старшым кантралёрам камісіі савецкага кантролю Савета Міністраў БССР, інструктарам Мінскага абкама КПБ, інструктарам ЦК КПБ Беларусі. З 1970 года працаваў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па ахове прыроды.
Памёр Аркадзь Іванавіч 18 красавіка 1983 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Свістуноў Аркадзь Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 578.