Свярдлова Роза Міронаўна
Свярдлова Роза Міронаўна нарадзілася 25 кастрычніка 1908 года ў Віцебску. Актрыса.
Скончыла школу ў 1924 годзе. З 1927 года пачала здымацца ў кіно. У 1930 годзе скончыла кінааддзяленне Ленінградскага тэатральнага тэхнікума.
Выконвала пераважна лірыка-драматычныя ролі. Створаным вобразам было ўласціва спалучэнне жыццёвай верагоднасці з героіка-рамантычнай афарбоўкай характару гераінь.
Сярод роляў: Ліза Малевіч («Да заўтра», 1929), настаўніца («Баям насустрач», 1932), Марына («Залатыя агні», 1935), Маруся Корнікава («Новая радзіма», 1935), Вара («Шлях карабля», 1935), Вольга («Дачка Радзімы», 1937), Ніна Іванаўна («Нявеста», 1957), Соф'я Пятроўна («Ліберал», 1959), Марыя Цімафееўна («Пасля вяселля», 1962), сакратар Зелянцова («І ніхто іншы», 1967) і інш.
У 1935 годзе Роза Міронаўна Свярдлова была ўдастоена ганаровага звання «Заслужаная артыстка БССР».
Памерла Роза Міронаўна 20 красавіка 2003 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Свердлова Роза Мироновна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 439.
2. Свярдлова Роза Міронаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 452.
СПАСЫЛКІ