Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сямёнаў Дзмітрый Дзмітрыевіч

Дата нараджэння
03.01.1835
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Асінаўка
Дата смерці
21.03.1902
Род дзейнасці
педагог

Сямёнаў Дзмітрый Дзмітрыевіч нарадзіўся 3 студзеня 1835 года ў в. Асінаўка Віцебскага раёна. Беларускі і расійскі педагог.

Скончыў Віцебскую гімназію (1852), настаўніцкія курсы Пецярбургскага ўніверсітэта (1859). З 1852 выкладаў рускую мову, геаграфію і гісторыю ў віцебскіх яўрэйскім чатырохкласным і гандлёва-прамысловым вучылішчах. З 1857г. у Пецярбургу: выкладаў у гімназіі, у жаночым Марыінскім вучылішчы, у 1860–1862 у Смольным інстытуце, з 1865 на Вышэйшых педагагічных курсах пры 2-й Пецярбургскай ваеннай гімназіі. З 1873 дырэктар Кубанскай, з 1878 – Закаўказскай семінарый. З 1883 г. інспектар па навучальнай частцы вучылішчнага камітэта Пецярбургскай гарадской думы, адначасова ў 1888–1891 гг. рэдагаваў часопіс «Детское чтение». Выступаў за ўсеагульную пачатковаю адукацыю і распаўсюджванне пісьменнасці ў народзе.

Распрацаваў методыкі выкладання рускай мовы і геаграфіі. Аўтар першых рускіх наглядных дапаможнікаў для гімназій «Свет у карцінках» (1866), «Дар слова» (1868), геаграфічнай хрэстаматыі «Айчыназнаўства» (т. 1–6, 1864–1869) і шэрагу прац па гісторыі адукацыі.

Памёр 21 сакавіка 1902 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Минаева, В. Д. Д. Семёнов – основоположник географии и отчизноведения в начальной школе / В. Д. Минаева // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 1997. – № 2. – С. 12–16.

2. Семёнов Д. Д. // Витебская Александровская гимназия (1808–1918) / А. Подлипский. – Витебск : Областная типография, 1994. – С. 37.

3. Шаруха, І. Паплечнік К. Ушынскага / І. Шаруха // Аршанская газета. – 1996. – 7 мая. – С. 2.