Сямёнаў Валерый Міхайлавіч
Сямёнаў Валерый Міхайлавіч нарадзіўся 30 кастрычніка 1956 года ў Віцебску. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
У 1980 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1982 па 1985 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1985–1990 гг. – асістэнт, у 1990–1997 гг. – прафесар кафедры інфекцыйных захворванняў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1997–2007 гг. – загадчык кафедры інфекцыйных захворванняў, у 2006–2014 гг. – дэкан лячэбнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Таксама ў 1990–1997 гг. працаваў галоўным пазаштатным інфекцыяністам Віцебскай вобласці.
Аўтар больш за 600 вучэбна-метадычных і навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.
Валерый Міхайлавіч з'яўляецца старшынёй праўлення навуковага таварыства інфекцыяністаў Рэспублікі Беларусь, членам Міжнароднага Саюза за разумнае выкарыстанне антыбіётыкаў (APUA), членам Міжнароднай асацыяцыі клінічных мікрабіёлагаў і хіміятэрапеўтаў (IACMAC), старшынёй Беларускага аддзялення Міжнароднай супольнасці хіміятэрапеўтаў (ISC), членам Еўрапейскага таварыства інфекцыяністаў і мікрабіёлагаў (ESCMID), членам Міжнароднага Еўра-Азіяцкага таварыства па інфекцыйным хваробам. Таксама з'яўляецца членам рэдакцыйных калегій і саветаў часопісаў «Иммунопатология, аллергология, инфектология», «Вестник Витебского государственного медицинского университета», «Инфектология», «Клиническая инфектология и паразитология».
За поспехі ў навуковай дзейнасці Валерый Міхайлавіч Сямёнаў неаднаразова быў узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2010 і 2014 гг. быў прызнаны «вучоным года» Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 2015 годзе Валерыю Міхайлавічу было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь». У 2016 годзе – «Чалавек года Віцебшчыны-2015».
ЛІТАРАТУРА
1. Валерий Михайлович Семенов // Медвузовец. – 2006. – № 9 (окт.). – С. 3.
2. Семенов, В. М. На волне мечты / В. М. Семенов ; беседовала Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 31 окт. – С. 3, 7.
3. Сямёнаў Валерый Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 345.
4. Сямёнаў Валерый Міхайлавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 539.
5. Человек года // Рэспубліка. – 2002. – 26 студз. – С. 2.
СПАСЫЛКІ
Человек года Витебщины – Семенов Валерий Михайлович
Витебский государственный медицинский университет – Семенов Валерий Михайлович