Сянько Уладзімір Лявонавіч
Сянько Уладзімір Лявонавіч нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў в. Вішкавічы Чашніцкага раёна.
Закончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў СССР па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны»; Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР па спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі». Працаваў у Міністэрстве замежных спраў СССР.
З 1991 г. па 15 ліпеня 1992 г. быў намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі. 3 чэрвеня 1992 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Польшчы, 25 сакавіка 1994 года быў адначасова прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. 8 чэрвеня 1994 года стаў таксама паслом у Ірландыі і Даніі.
З 28 ліпеня 1994 г. па 13 студзеня 1997 г. быў міністрам замежных спраў. 17 лютага 1997 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА. На гэтых пасадах быў да 7 красавіка 2004 года, калі быў прызначаны паслом у Бельгіі, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Еўрапейскіх супольнасцяў і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. 3 красавіка 2006 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 2012 па 2016 гг. – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
ЛІТАРАТУРА
1. Сянько Уладзімір Лявонавіч // Памяць: Чашніцкі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 459.