Талкачоў Іван Аляксеевіч
Талкачоў Іван Аляксеевіч нарадзіўся 30 жніўня 1914 года ў в. Вялікія Ляхі (зараз Лугавое) Талачынскага раёна.
Вучыўся на рабфаку.
Працаваў у калгасе імя Горкага, стрэлачнікам на чыгунцы.
У 1941 годзе скончыў БДУ імя Леніна.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у абароне Масквы.
У 1942–1944 гг. – на Варонежскім і 1-м Украінскім франтах.
У 1945–1967 гг. жыў і працаваў у Львове: намеснік дырэктара рамеснага вучылішча, інструктар райкама КПУ, выкладчык і сакратар партыйнай арганізацыі Львоўскага інстытута прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі КПСС.
3 1967 года – у Мінску – дацэнт кафедры гісторыі КПСС.
У 1977 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы».
У 1969–1978 гг. – сакратар парткама Беларускага дзяржаўнага інстытута эканомікі.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём «За доблесную працу» і іншымі.
ЛІТАРАТУРА
1. Іван Аляксеевіч Талкачоў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 646.