Таргонскі Яўген Антонавіч
Таргонскі Яўген Антонавіч нарадзіўся 6 верасня 1953 года ў г. Докшыцы. Беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1988). Скончыў Віцебскі педінстытут (1974). Працаваў настаўнікам матэматыкі Параф'янаўскай сярэдняй школы (1974–1978). 3 1978 года ў Віцебскім педінстытуце: выкладчык кафедры алгебры, з 1998 года – дацэнт кафедры прыкладной матэматыкі і механікі (зараз кафедра прыкладнога і сістэмнага праграмавання).
Мае больш за 20 навуковых прац па тэорыі фармацый канечных груп.
ЛІТАРАТУРА
1. Таргонскі Яўген Антонавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 640.