Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тарыч (Аляксееў) Юрый Віктаравіч

Дата нараджэння
12(24).01.1885
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Дата смерці
21.02.1967
Род дзейнасці
кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935)

Тарыч (Аляксееў) Юрый Віктаравіч нарадзіўся 12 (24) студзеня 1885 года ў г. Полацк, кінарэжысёр, сцэнарыст, адзін з заснавальнікаў беларускай мастацкай кінематаграфіі. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935).

У 1903–1905 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У 1905 годзе удзельнічаў у рабоце Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП, быў сасланы ў Табольскую губерню. З 1907 года – акцёр Табольскага, Чыцінскага, Ліпецкага, Тамбоўскага і іншых тэатраў. З 1918 года працаваў у тэатрах Масквы, здымаўся ў кіно (1919), удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні папулярных у першыя гады Савецкай улады масавых дзеянняў, якія ладзіліся на вуліцах і плошчах Масквы, быў адным з кіраўнікоў Курсанцкага тэатра ў Маскоўскім Крамлі, дзе выступіў рэжысёрам п'есы-хронікі «Пагібель самадзяржаўя» (1924). З 1923 года стаў працаваць у кіно як сцэнарыст (першы кінасцэнарый «Трагедыя сям'і Набатавых», была напісана яшчэ ў 1914), з 1925 г. – як рэжысёр (першыя фільмы «Марока» і «Першыя агні»). Стварыў адзін з лепшых савецкіх гістарычных фільмаў 1920-х гг. «Крылы халопа» (1926). Паставіў першы беларускі мастацкі кінатвор – фільм пра падзеі грамадзянскай вайны на Беларусі «Лясная быль» (1926).

У 1928–1939 гг. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Зняў фільмы «Да заўтра» (1929), «Пераварот» (1930), «Нянавісць» (1930), «Вышыня 88,5» (1932), «Шлях карабля» (1935), «11-га ліпеня» (1938).

У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў на Цэнтральнай аб'яднанай кінастудыі ў Алма-Аце, разам з У. Корш-Сабліным удзельнічаў у стварэнні кіназборніка «Беларускія навелы» (1942). У 1943–1945 гг. быў мастацкім кіраўніком кінастудыі «Манголкіно», рэжысёрам-пастаноўшчыкам фільма «Стэпавыя віцязі». У далейшым працаваў на студыях Масквы. У 1950-х гг. на кінастудыі «Беларусьфільм» паставіў некалькі дакументальных фільмаў, быў мастацкім кіраўніком фільма «Аповесці пра юнацтва» (1961).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», мангольскім ордэнам.

Памёр Юрый Віктаравіч 21 лютага 1967 года. Ю. В. Тарычу прысвечаны дакументальны фільм кінастудыі «Беларусьфільм» «Юрый Тарыч» (1984), спектакль тэатра-студыі кінаакцёра «Старонкі яго палёту» (1985), тэлевізійная пастаноўка В. Вярбоўскай «Заўсёды Ваш, Тарыч» (1986). У 2010 годзе, на радзіме Ю. Тарыча, у Полацку ўсталяваны помнік.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Актёр, сценарист, режиссёр // Информ Плюс (Полоцк). – 2010. – 3 июня. – С. 3.

2. Аўдзееў, І. Тайна адной літары: да 130-годдзя кінарэжыссёра Юрыя Тарыча / І. Аўдзееў // Мастацтва. – 2015. – № 3. – С. 42–45.

3. Булавко, И. Полоцкие корни Юрия Тарича / И. Булавко // Народнае слова. – 2002. – 17 снеж. – С. 8.

4. Замкоўскі, А. Тут жыве яго кіно... / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2010. – 1 чэрв. – С. 5.

5. Сопікава, В. Жыццёвы шлях пачынаўся ў Полацку... / В. Сопікава // Краязнаўчая газета. – 2010. – № 16 (крас.). – С. 4.

6. Сопікава, В. Пра што шкадаваў Тарыч? / В. Сопікава // Літаратура і Мастацтва. – 2011. – № 36. – С. 19.

7. Степуро, Н. Были и небыли Юрия Тарича / Н. Степуро // Рэспубліка. – 2015. – 30 студз. – С. 13.

8. Тарыч (Аляксееў) Юрый Віктаравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 281–282.

9. Тарыч (Аляксееў) Юрый Віктаравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 166–167.

10. Шагойка, А. Забытый Тарич / А. Шагойка // Беларускi час. – 2007. – 12–19 янв. – С. 19.