Траба Петр Сцяпанавіч
Траба Петр Сцяпанавіч нарадзіўся 4 студзеня 1941 года ў в. Глісценкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
У 1958 г. скончыў Шаркаўшчынскую сярэднюю школу, затым -– Ашмянскае вучылішча механізацыі, дзе атрымаў спецыяльнасць «Машыніст дызельных экскаватараў». З мая 1959 па жнівень 1961 гг. працаваў машыністам экскаватара спачатку на Шаркаўшчынскай рамонтна-тэхнічнай станцыі, затым у Дзісенскім БМУ.
У 1961–1965 гг. праходзіў навучанне ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце па спецыяльнасці «Будаўнічыя машыны і абсталяванне». Пасля заканчэння ў 1966 г. быў накіраваны ў УМ-141 трэста № 16 горада Наваполацка. Працаваў на пасадзе механіка па кампрэсарам і кранам, затым – па экскаватарам. Пасля быў прызначаны галоўным інжынерам. З 1968 г. –дырэктар УМ-141.
Спрыяў укараненню прагрэсіўных метадаў вытворчасці, паляпшэнню арганізацыі працы, павышэнню эканамічнай эфектыўнасці будаўніцтва. Вялікую ўвагу надаваў пытанням укаранення новай тэхнікі, вынаходніцтва і рацыяналізацыі. Калектыў упраўлення неаднаразова займаў прызавыя месцы ў сацыялістычным і вытворчым спаборніцтве ў трэсце, горадзе, вобласці і Міністэрстве будаўніцтва БССР.
Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай гарадскога Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта, ордэнам «Знак Пашаны». У 2003 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».
ЛІТАРАТУРА
1. Траба Петр Степанович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 92–93.
2. Траба Петр Степанович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 15.