Трапезнікава Яўгенія Анатольеўна
Трапезнікава Яўгенія Анатольеўна нарадзіўся 7 снежня 1930 года ў г. Херсон Украінскай ССР.
Скончыла Кастрамскі педагагічны інстытут. Працавала настаўнікам у в. Дрэглі Наўгародскай вобласці, затым – выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў п. Крэстцы.
З 1963 г. працавала выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў СШ № 2 г. Наваполацка. У 1969 г. стварыла ў школе атрад «Чырвоных следапытаў», затым клуб РВС (Разведчыкі Воінскай Славы) і Музей баявой славы, які пасля стаў «Народным». «Чырвоныя следапыты» дапамаглі вызначыць больш за тысячу прозвішчаў салдат, якія зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, выявіць месца гібелі двух экіпажаў самалётаў; вялі шырокую перапіску з ветэранамі, збіралі матэрыялы пра байцоў 6-й гвардзейскай арміі, брыгадзу «Няўлоўныя», атрад «Смерць фашызму». Па ініцыятыве Я. А. Трапезнікавай устаноўлены помнікі і мемарыяльныя дошкі. У выніку пошукавай работы наваполацкіх школьнікаў перапахавана больш за тысячу загінуўшых абаронцаў Айчыны.
Узнагароджана знакамі «Выдатнік асветы БССР», «Выдатнік асветы СССР», двума медалямі «За актыўны пошук», трыма – «За актыўную працу ў педагагічным таварыстве БССР», дыпломамі Міністэрства адукацыі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, медалём «За заслугі перад горадам Наваполацкам». У 2011 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».
ЛІТАРАТУРА
1. Долженко, Е. Память живёт / Е. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 27 янв. – С. 4.
2. Конышева, Н. Дело всей жизни / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2001. – 7 снеж. – С. 1.
3. Линкевич, Ю. Секрет вечной молодости / Ю. Линкевич // Химик (Новополоцк). – 2001. – 28 сент. – С. 1.
4. Реер, Е. Дело жизни Евгении Трапезниковой / Е. Реер // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 8 мая. – С. 3.
5. Трапезникова, Е. Юные солдаты войны / Е. Трапезникова // Народнае слова. – 2010. – 22 крас. – С. 10.
6. Трапезникова Евгения Анатольевна // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 36.