Труханаў Аляксандр Ананьевіч
Труханаў Аляксандр Ананьевіч нарадзіўся 15 сакавіка 1898 года ў в. Карпіна цяпер Гарадоцкага раёна. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
У 1919 годзе скончыў Саратаўскае сярэднетэхнічнае вучылішча, у 1926 годзе – Ленінградскі электратэхнічны інстытут. 3 1927 года – супрацоўнік бюро асвятлення Ленінградскага навукова-даследчага інстытута гігіены працы і тэхнікі бяспекі. У 1931 годзе Аляксандр Труханаў узначаліў светатэхнічны аддзел інстытута.
3 1939 года А. А. Труханаў працуе ў Маскоўскім энергетычным інстытуце: прафесар кафедры светатэхнікі, затым кафедры эканомікі энергетыкі, з 1946 года – загадчык кафедры тэхнікі бяспекі.
Аўтар шэрагу навуковых прац па пытаннях асвятлення, арганізацыі вытворчасці і тэхнікі бяспекі, вынаходстваў. Створаны ім прыбор для даследавання якасна-колькасных характарыстык асвятлення быў адзначаны залатым медалём ВДНГ у 1964 годзе.
Памёр Аляксандр Ананьевіч 24 жніўня 1979 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Труханаў Аляксандр Ананьевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 284–285.
2. Труханаў Аляксандр Ананьевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 169.
3. Труханаў Аляксандр Ананьевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 715–716.