Трушко Леанід Ігнатавіч
Трушко Леанід Ігнатавіч нарадзіўся 4 сакавіка 1938 года ў Оршы, беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР (1986), народны артыст Беларусі (1996). У 1961–1966 гг. – удзельнік мастацкай самадзейнасці Аршанскага народнага тэатра Палаца культуры льнокамбіната. 3 1967 па 1999 гг. – акцёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа.
Мастацтва акцёра адметна глыбінёй псіхалагічнай распрацоўкі, бытавой дакладнасцю, ідэйнай мэтанакіраванасцю вобразаў. Сярод лепшых роляў Дзерваед, Андрэй Буслай і Бацька («Радавыя», «Парог» А. Дударава), Сырадоеў («Трыбунал» А. Макаёнка), Салавейчык («Амністыя» М. Матукоўскага), Мікіта («Улада цемры» Л. Талстога), Эйліф («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта), Лагуцін («Сталявары» Г. Бокарава), Максім («Стары дом» А. Казанцава), Дарафей («Званы Віцебска» У. Караткевіча) і многія іншыя.
ЛІТАРАТУРА
1. Дашкевіч, С. Артыст, чалавек, беларус / С. Дашкевіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 4 марта. – С. 3.
2. Дашкевіч, С. «Маршал майго сэрца» / С. Дашкевіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 11 марта. – С. 7.
3. Іваноўскі, С. В. Трушко Леанід Ігнатавіч / С. В. Трушко // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 541.
4. Іваноўскі, С. В. Трушко Леанід Ігнатавіч / С. В. Трушко // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 2 : Л–Я. – С. 419.
5. Трушко, Л. «Моя примерка под № 13» / Л. Трушко ; беседовала Т. Пастернак // Народнае слова. – 1998. – 12 сак. – С.5.
6. Трушко Леанід Ігнатавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 404–405.
7. Трушко Леанід Ігнатавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 441.