Цішачкін Мікалай Пятровіч
Цішачкін Мікалай Пятровіч нарадзіўся 14 сакавіка 1938 года ў Віцебску. Беларускі акцёр.
У 1959 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.
Выканаўца камедыйных, вострахарактарных роляў, якія вызначаліся выразным пластычным малюнкам: Чарнявы («Энергічныя людзі» В. Шукшына), Самахвальскі («Несцерка» В. Вольскага) і інш. Працуючы над вобразамі сацыяльных герояў, акцёр знаходзіў у драматургічным матэрыяле трагікамічныя рысы характараў. Найбольш значныя з іх: Румін, Міхаіл («Дачнікі», «Зыкавы» М. Горкага), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Джордж («Любоўнікі з Каліфорніі» Б. Слэйда), Жора Сыч, Навіцкі («Укралі кодэкс», «Трывога» А. Петрашкевіча), Бацька («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Аляксандр II («Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча), Генрых VI («Генрых VI» У. Шэкспіра) і інш.
У 1991 годзе Мікалай Пятровіч Цішачкін быў удастоены ганаровага звання «Заслужаны артыст Беларусі».
Мікалай Пятровіч трагічна загінуў 30 кастрычніка 1993 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Арлова, Т. Д. Цішачкін Мікалай Пятровіч / Т. Д. Арлова // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 131.
2. Арлова, Т. Д. Цішачкін Мікалай Пятровіч / Т. Д. Арлова // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 2 : Л–Я. – С. 509.
3. Дашкевіч, С. «Бывай, Шкаляр!» / С. Дашкевіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 20 марта. – С. I. – (Прил.: Вечерний Витебск).
4. Дашкевіч, С. Вясёлы чалавек з трагічным лёсам / С. Дашкевіч // Народнае слова. – 2008. – 15 сак. – С. 16.
5. Котович, Т. «...Флейтист, как юный князь прекрасен...» / Т. Котович // Вечерний Витебск. – 1998. – 14 марта. – С. 3.
6. Тишечкин Николай Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 227.