Цітоў Яфім Антонавіч
Цітоў Яфім Антонавіч нарадзіўся ў 1902 годзе ў в. Мокава Расонскага раёна.
Военачальнік, контр-адмірал (1958).
З 26 лютага 1923 года – у Чырвонай Арміі.
У 1935–1936 гг. скончыў Ваенна-марское палітычнае вучылішча ў Ленінградзе.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1940–1944 гг. – у ВМФ. У пасляваенныя гады скончыў Ваенна-марскую акадэмію.
Служыў на розных камандных пасадах у Ваенна-марскім флоце СССР.
Служыў на Балтыйскім флоце.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1948), Чырвонага Сцяга (1944), Айчыннай вайны I ступені (1944), Чырвонай Зоркі (1942), медалём «За перамогу над Германіяй».
Памёр у 1989 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Титов Ефим Антонович // Адмиралы земли белорусской / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2009. – С. 37.
2. Цітоў Яфім Антонавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 298.
3. Цітоў Яфім Антонавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 176–177.
4. Цітоў Яфім Антонавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 533.
СПАСЫЛКІ