Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цітовіч Генадзь Іванавіч

Дата нараджэння
25(07).07(08).1910
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, в. Новы Пагост
Дата смерці
20.06.1986
Род дзейнасці
харавы дырыжор, кампазітар
вучоны
Спецыялізацыя
этнамузыказнаўства
Узнагароды і прэміі
Народны артыст БССР (1955)
Народны артыст СССР (1968)
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
ордэн Дружбы народаў
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – тройчы
прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1968)
Дзяржаўная прэмія БССР (1978)

Цітовіч Генадзь Іванавіч нарадзіўся 25 (7) ліпеня (жніўня) 1910 года ў в. Новы Пагост Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён). Харавы дырыжор, кампазітар, этнамузыказнаўца. Народны артыст СССР. Народны артыст БССР. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

У 1936–1939 гг. вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1939 годзе скончыў Віленскую кансерваторыю. У 1939–1941 гг. і 1945–1951 гг. – рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасці ў Баранавічах.

У 1974–1975 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. У 1952 годзе арганізаваў у в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці народны хор, у 1959 годзе – Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, у 1964 годзе – Дзяржаўны хор БССР, якім Г. Цітовіч кіраваў да 1974 года.

Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), рускіх, украінскіх, польскіх, балгарскіх, літоўскіх, латышскіх народных песень, танцаў, інструментальных найгрышаў. Зрабіў для хора шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Даследаваў міжславянскія і славяна-балцкія народна-песенныя сувязі, гістарычнае развіццё беларускай народнай музыкі, беларускае народнае шматгалоссе, традыцыйны і сучасны фальклор у музычным побыце вёскі. Зрабіў значны ўклад у станаўленне і развіццё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі. Актыўна выступаў у перыядычным друку, аўтар шэрагу цыклаў тэле- і радыёперадач.

Шматгранная творчая дзейнасць Г. Цітовіча адзначана ўзнагародамі – ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (тройчы), медалямі. Таксама ён узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР, прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі.

Памёр Генадзь Іванавіч 20 чэрвеня 1986 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арлоў, У. А. Генадзь Цітовіч: нястомны збіральнік песенных скарбаў / У. Арлоў. – Мінск : Харвест, 2015. – 64 с. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).

2. Галаўко, С. Бацька нацыянальнага хору / С. Галаўко // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 6 жн. – С. 1.

3. Жураўлёў, Д. М. Цітовіч Генадзь Іванавіч / Д. М. Жураўлёў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 119–120.

4. Жураўлёў, Д. М. Цітовіч Генадзь Іванавіч / Д. М. Жураўлёў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Скамарохі–«Яшчур». – С. 477–478.

5. «За вас заўсёды песня гаварыла...» / падрыхт. К. Сосна // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 18 жн. – С. 15.

6. Касаты, Л. Колас песеннай нівы / Л. Касаты // Міёрскія навіны. – 2015. – 17 кастр. – С. 6.

7. Кожан, К. Генадзь Цітовіч: да 100-годдзя з дня нараджэння / К. Кожан // Вольнае Глыбокае. – 2010. – 14 кастр. – С. 5 ; 21 кастр. – С. 5.

8. Манцэвіч, Б. Калі нарадзіўся Генадзь Цітовіч? / Б. Манцэвіч // Міёрскія навіны. – 2010. – 7 жн. – С. 3.

9. Марціновіч, А. Самы шчаслівы чалавек / А. Марціновіч // Беларуская думка. – 2000. – № 8. – С. 28–35.

10. Матэленак, Л. Паяднаўся з народнай песняй / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 15 жн. – С. 6.

11. Пашкевіч, Т. Народная песня – як малітва / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2020. – 6 авг. – С. 20.

12. Стралец, М. Геніяльны даследчык спадчыны / М. Стралец // Культура. – 2020. – 8 жн. – С. 13.

13. Цітовіч Генадзь Іванавіч // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 545–548.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выдатныя людзі ў розных галінах дзейнасці Мёрскі раён

arrow Цитович Геннадий Иванович

arrow Досье: К 105-летию народного артиста Беларуси и СССР Геннадия Цитовича