Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ціцянкоў Дзмітрый Цімафеевіч

Дата нараджэння
(?).11.1898
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Рудня
Дата смерці
08.07.1954
Род дзейнасці
урач
дзяржаўны дзеяч
Спецыялізацыя
хірургія

Ціцянкоў Дзмітрый Цімафеевіч нарадзіўся ў лістападзе 1898 года ў в. Рудня Расонскага раёна.

Бацька яго працаваў у лясніцтве. Дзед служыў пісарам пры валасным праўленні.

Дзмітрый Цімафеевіч Ціцянкоў скончыў мясцовую школу.

У 1915–1945 гг. – студэнт, ардынатар Маскоўскага медыцынскага інстытута, хірург маскоўскіх бальніц.

З 1922 года займаўся гаспадарчай, дзяржаўнай, палітычнай дзейнасцю.

У 1945–1954 гг. – галоўны ўрач бальніцы ў раёне Сакалінай гары ў Маскве (зараз – Маскоўская гарадская інфекцыйная клінічная бальніца № 2).

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР 1-га склікання.

У 1945 годзе пад кіраўніцтвам Д. Ц. Ціцянкова быў адрамантаваны дах 8 вытворчых карпусоў і трох інтэрнатаў, праведзена шкленне вокнаў, рамонт дзвярэй і аконных рам. Былі адрамантаваны вадаправодная, каналізацыйная і ацяпляльная сістэмы, кацельня. Па ініцыятыве галоўнага ўрача да бальніцы была праведзена чыгуначная ветка працягласцю 300 м для дастаўкі паліва.

Быў закладзены фруктовы сад на тэрыторыі, якая падзяляе інфекцыйныя і саматычныя карпусы.

Пры бальніцы была арганізавана школа медсясцёр, якую ўзначаліў галоўны ўрач бальніцы Д. Ц. Ціцянкоў.

Памёр Дзмітрый Цімафеевіч 8 ліпеня 1954 года.

Пахаваны ў Маскве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Выдающиеся медики, уроженцы Россонского района // С милосердием в сердце: история здравоохранения Россонского района Витебской области : очерки / А. В. Пуртов. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 265–266.