Ціва Міхаіл Дзям’янавіч
Ціва Міхаіл Дзям'янавіч нарадзіўся 12 верасня 1939 года ў в. Смаляны Аршанскага раёна, беларускі вучоны. Кандыдат філасофскіх навук, член Саюза журналістаў.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Са студзеня 1978 года – галоўны рэдактар часопіса «Веснік БДУ».
Узнагароджаны медалямі, двума Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі.
Памёр Міхаіл Дзям’янавіч 9 верасня 1985 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Ціва Міхаіл Дзям’янавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 441.