Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тычко Галіна Казіміраўна

Дата нараджэння
11.11.1955
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Сташулі
Дата смерці
вучоны
Род дзейнасці
літаратуразнаўства
Навуковая ступень
доктар філалагічных навук (2003)
Навуковае званне
прафесар (2005)

Тычко Галіна Казіміраўна нарадзілася 11 лістапада 1955 года ў в. Сташулі Мёрскага раёна. Літаратуразнаўца, крытык. Доктар філалагічных навук, прафесар.

У 1978 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978–1979 гг. працавала настаўніцай на Шклоўшчыне. У 1979 годзе была залічана перакладчыцай польскай мовы ў Бюро міжнароднага турызму моладзі «Спадарожнік» Мінскага абкама камсамола. З 1986 года Галіна Тычко – супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1993 года працавала рэдактарам у часопісе «Полымя». З гэтага ж года Галіна Казіміраўна з'яўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1995 годзе Г. Тычко перайшла працаваць у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка дацэнтам кафедры беларускай літаратуры.

З 2002 года – дацэнт, потым прафесар кафедры сацыялогіі і журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2006 года – загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З кастрычніка 2013 года – прафесар кафедры сацыялогіі і журналістыкі інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Першыя крытычныя артыкулы Галіны Тычкі былі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў 1984 годзе. Асноўная іх тэматыка – сучасная беларуская проза, яе маральна-этычныя пошукі, творчасць Я. Купалы. Часта выступае з рэцэнзіямі на новыя кнігі, крытычнымі аглядамі. Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Член рэдакцыйнай калегіі выдавецтва «Беларускі кнігазбор», член саветаў па абароне дысертацый пры філалагічным факультэце і Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Жыве ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Саламевіч, І. У. Тычка Галіна Казіміраўна / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 16 : Трыпалі–Хвіліна. – С. 84.

2. Тычка Галіна Казіміраўна // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 545.

3. Тычко Галина Казимировна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 630.

4. Тычко Галина Казимировна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 291.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары. Мёрскі раён

arrow Саюз беларускіх пісьменнікаў – Тычко Галіна Казіміраўна

arrow Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Факультэт журналістыкі – Тычко Галіна Казіміраўна