Уласенка Мікалай Васілевіч
Уласенка Мікалай Васілевіч нарадзіўся ў 1923 г. у в. Новыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёна, гісторык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў педінстытут імя М. Горкага (1949), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961).
У Вялікую Айчынную вайну ў Чырвонай Арміі. У 1952–1957 гг. выкладчык Мазырскага педінстытута. З 1961 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 г. загадчык сектара партыйнага будаўніцтва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. З 1971 г. працуе ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Аўтар больш чым 50 навуковых работ. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Мікалай Васілевіч Уласенка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 416.
2. Мікалай Васілевіч Уласенка // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал. П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1974. – Т. Х : Сошна–Фут. – С. 463.