Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Усыскін Ілья Давыдавіч

Дата нараджэння
13.11.1910
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
30.01.1934
Род дзейнасці
удзельнік палёту на стратастаце «Ассавіяхім-1»
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна

Усыскін Ілья Давыдавіч нарадзіўся 13 лістапада 1910 года ў Віцебску. Удзельнік палёту ў стратасферу на стратастаце «Ассавіяхім-1».

У 1931 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны інстытут. У студэнцкія гады вызначаўся вялікімі здольнасцямі. Самастойна вывучыў тры замежныя мовы. У 22-гадовым узросце стаў дацэнтам Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута.

30 студзеня 1934 года разам з камандзірам экіпажа В. Ф. Федасеенкам і інжынерам-аэролагам А .Б. Васенкам Ілья Усыскін удзельнічаў у пад'ёме ў стратасферу на стратастаце «Асаавіяхім-1». Быў устаноўлены рэкорд вышыні – 22 км, але падчас спуску ў выніку аварыі экіпаж загінуў. Усе члены экіпажа, у тым ліку і Ілья Давыдавіч, былі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна. Пахаваны ў Маскве на Чырвонай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пронин, В. А. Шагнувшие в небо: книга о стратонавтах / В. А. Пронин. – Саранск : Мордовское книжное издательство, 1986. – 166 с.

2. Усыскін Ілья Давыдавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 289.

3. Усыскін Ілья Давыдавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 170.

4. Усыскін Ілья Давыдавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 540.