Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ваўжэцкі Тамаш

Дата нараджэння
07.03.1753
Месца нараджэння
Браслаўскі павет
Дата смерці
05.08.1816
Род дзейнасці
грамадска-палітычны і вайсковы дзеяч ВКЛ
пасол ад Браслаўскага павета на Чатырохгадовым Сойме 1788–1792 гг.
кіраўнік паўстання 1794 г.
Воінскае званне
харунжы

Ваўжэцкі Тамаш нарадзіўся 7 сакавіка 1753 года ў Браслаўскім павеце, грамадска-палітычны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года. Харунжы браслаўскі.

3 маладых гадоў, калі працаваў у земскіх судах, набыў вядомасць як выдатны знаўца права і практык-юрыст. 3 1782 года падстараста, з 1784 года – падкаморны ковенскі. Пасол ад Браслаўскага павета на Чатырохгадовым сойме 1788–1792 гг. На сойме далучыўся да дэмакратычнай плыні і разам з Ю. Нямцэвічам выступаў за паляпшэнне становішча сялян. Разам з пінскім паслом Бутрымовічам распрацаваў ухвалёную соймам (1789) рэформу мясцовага адміністрацыйнага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім шляхам утварэння ваяводскіх і павятовых цывільна-вайсковых парадкавых камісій (пазней выкарыстаны А. Т. Касцюшкам як мясцовыя органы па кіраўніцтве паўстаннем 1794 г.). 3 1790 года харунжы літоўскі. У снежні 1790 года абраны ў склад дэпутацыі сойма па выпрацоўцы законапраекта аб правах «дысідэнтаў» (праваслаўных і пратэстантаў) у Рэчы Паспалітай.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) быў саветнікам камандуючага літоўска-беларускай арміяй генерала-лейтэнанта Ю. Юдыцкага. Удзельнічаў у бітве пад Мірам. Актыўны ўдзельнік паўстання 1794 года на Беларусі і ў Літве. 24 красавіка 1794 года пасля перамогі паўстання ў Вільні ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай рады – рэвалюцыйнага ўрада Літвы і Заходняй Беларусі. 3 сярэдзіны мая 1794 года адзін з кіраўнікоў паўстання ў Жмудзі і Курляндыі. У канцы мая Касцюшка прызначыў яго сябрам Найвышэйшай Нацыянальнай рады ў Варшаве – галоўнага органа па кіраўніцтве паўстаннем у Рэчы Паспалітай. 20 чэрвеня 1794 года атрымаў ад Касцюшкі патэнт на званне генерал-лейтэнанта. Пасля паланення Касцюшкі выбраны «вышэйшым начальнікам» – кіраўніком паўстання на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пасля капітуляцыі Варшавы трапіў у палон і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе напісаў успаміны пра паўстанне. У снежні 1796 года па амністыі імператара Паўла I вызвалены, вярнуўся на радзіму. 3 1808 года старшыня судова-адукацыйнай камісіі Віленскага ўніверсітэта, адначасова ўзначальваў дабрачыннае таварыства ў Вільні. У канцы 1811 года прымаў удзел у антынапалеонаўскім з'ездзе шляхты ў Вільні. У 1812 годзе ўзначаліў Літоўскі цывільны камітэт па забяспячэнні харчаваннем расійскага войска. Падчас вайны 1812 года знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Пасля вайны быў міністрам юстыцыі і пажыццёвым ваяводам у Каралеўстве Польскім.

Памёр у Варшаве 5 жніўня 1816 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асиновский, С. М. Уроженцы Беларуси, вошедшие в польскую историю / С. М. Асиновский // Архівы і справаводства. – 2013. – № 5. – С. 144–156.

2. Ваўжэцкі Тамаш // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 58–59.

3. Ваўжэцкі Тамаш // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 33–34.

4. Герасімовіч, С. М. Паўстанне 1794 г. у Беларусі : 8 клас / С. М. Герасімовіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 2015. – № 3. – С. 58–65.

5. Емельянчык, У. П. Ваўжэцкі Тамаш / У. П. Емельянчык // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 39–40.

6. Емельянчык, У. П. Ваўжэцкі Тамаш / У. П. Емельянчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 2 : Беліцк–Гімн. – С. 231–232.

7. Іпатава, В. Крыніцы народнай памяці / В. Іпатава // Краязнаўчая газета. – 2006. – № 28 (ліпень). – С. 4.

8. Петрович, И. К. Браславские страницы истории восстания 1794 года / И. К. Петрович // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі. Браслаўскія чытанні : (да 950-годдзя горада Браслава) : зборнік навуковых артыкулаў / навук. рэд. В. М. Ляўко ; рэдкал.: В. В. Даніловіч [і інш.] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – С. 141–148.

9. Шыдлоўскі, К. Паплечнік Тадэвуша Касцюшкі / К. Шыдлоўскі // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 138–143.