Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вадэр Артур Паўлавіч

Дата нараджэння
15.02.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Горбава
Дата смерці
25.05.1978
Род дзейнасці
партыйны і дзяржаўны дзеяч
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Навуковая ступень
кандыдат гістарычных навук (1972)
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Вадэр Артур Паўлавіч нарадзіўся 15 лютага 1920 года ў в. Горбава Лёзненскага раёна, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1972).

Скончыўшы тэхнікум у 1937 годзе, працаваў настаўнікам у школе, потым некаторы час быў інструктарам гарадскога камітэта ВЛКСМ. У 1940 годзе стаў дырэктарам школы фабрычна-заводскага вучнёўства ў г. Мажайску Маскоўскай вобласці, адначасова загадваў аддзелам тэхнічнага навучання аднаго з заводаў.

У 1941 годзе ўступіў добраахвотнікам у камуністычны полк народнага апалчэння, у яго складзе ваяваў на Заходнім фронце. Пасля расфарміравання часці быў залічаны ў 343-і полк 38-й дывізіі. У 1943 годзе на Варонежскім фронце атрымаў цяжкае раненне, быў дэмабілізаваны па інваліднасці.

З 1943 года і да канца вайны працаваў дырэктарам механічнага тэхнікума ў Маскве, потым узначаліў Усесаюзны вучэбны камбінат Народнага камісарыята – Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці СССР.

У 1948 годзе А. П. Вадэр быў накіраваны на партыйную працу ў Эстонію. Працаваў інструктарам ў Цэнтральным Камітэце Кампартыі Эстоніі, 2-м сакратаром Калінінскага райкама партыі Таліна, з 1950 года – 1-м сакратаром Хар'юскага райкама партыі.

У 1952–1959 гг. быў сакратаром Талінскага гаркама партыі. Адначасова вучыўся на завочным аддзяленні Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (скончыў у 1954 годзе), працаваў у рэвізійнай камісіі Кампартыі Эстоніі. Затым знаходзіўся ў апараце ЦК КПСС.

У 1963–1964 гг. займаў пасады старшыні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Эстоніі і Савета міністраў Эстонскай ССР, сакратара ЦК Кампартыі Эстоніі і намесніка старшыні Савета Міністраў ЭССР. З 1964 года быў другім сакратаром Цэнтральнага Камітэта КП Эстоніі.

22 снежня 1970 года А. П. Вадэр быў абраны старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР). На гэтай пасадзе Артур Паўлавіч знаходзіўся да канца свайго жыцця. У верасні таго ж года імя Вадэра было прысвоена Сакускай сярэдняй школе.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вадер Артур Павлович // Известия. – 1978. – 27 мая. – С. 2.

2. Вадэр Артур Паўлавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал. П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1971. – Т. 11 : Футбол–ЯЯ. Дадатак. – С. 601.

3. Вадэр Артур Паўлавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 52.

4. Вадэр Артур Паўлавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 32.

5. Тамби, С. Горбово. Эстонцы на белорусской земле / С. Тамби // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 5 лют. – С. 6–7.