Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вайтовіч Ніна Трафімаўна

Дата нараджэння
10.07.1913
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Дрыса
Дата смерці
04.03.1976
Род дзейнасці
мовазнаўца
Навуковае званне
«Доктар філалагічных навук» (1967)
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР (1971)

Вайтовіч Ніна Трафімаўна нарадзілася 10 ліпеня 1913 года ў г. Дрыса (зараз г. Верхнядзвінск) у сям'і настаўніка.

Беларускі мовазнаўца. Доктар філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.

У 1937 годзе скончыла Мінскі педагагічны інстытут, дзе ў 1948–1956 гг. загадвала кафедрай беларускай мовы. З 1956 года – у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі. Займалася дыялекталогіяй і гісторыяй беларускай мовы.

Аўтар падручніка для 6-га класа «Родная літаратура» (1–16 выд., 1945–1960), сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964) і іншых.

Памерла Ніна Трафімаўна 4 сакавіка 1976 года ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Войтович Нина Трофимовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 270.

2. Добач, С. Г. Ніна Трафімаўна Вайтовіч / С. Г. Добач // Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў /рэдкал.: М. Р. Суднік [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1972. – Вып. 3. – С. 70–71.

3. Крыўко, М. Усе сілы аддавала справе развіцця айчыннай лінгвістыкі / М. Крыўко // Настаўніцкая газета. – 2013. – 29 жн. – С. 16.

4. Міхайлаў, П. Нястомны даследчык роднай мовы / П. Міхайлаў, Н. Цяслюк // Роднае слова. – 2013. – № 7. – С. 31–34.

5. Міхайлаў, П. Свой след у навуцы / П. Міхайлаў // Роднае слова. – 2003. – № 7. – С. 44.

6. Михайлов, П. А. Войтович Нина Трофимовна / П. А. Михайлов // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 771.