Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Васілеўскі Даніла Мінавіч

Дата нараджэння
17.12.1889
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Новае Сяло
Дата смерці
08.12.1963
Род дзейнасці
краязнаўца, гісторык, літаратуразнаўца

Васілеўскі Даніла Мінавіч – беларускі краязнаўца, гісторык, літаратуразнаўца.

Нарадзіўся 17 снежня 1889 года ў в. Новае Сяло Шумілінскага раёна.

Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю, Віцебскі настаўніцкі інстытут.

3 1910 года збіраў фальклор у Полацкім раёне.

У 1917–1919 гг. працаваў у розных установах Полацка, з 1919 года – інструктар школ на Віцебшчыне, пазней інспектар аддзела народнай асветы ў Оршы, супрацоўнік Інбелкульта.

У 1923 годзе арганізаваў Віцебскае губернскае бюро краязнаўства, з 1924 года – намеснік старшыні Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства.

У 1930–1936 гг. – выкладчык і дэкан геаграфічнага факультэта Магілёўскага педінстытута, з 1932 года – выкладчык эканомікі на рабочым факультэце і ў палітыка-асветным інстытуце (Магілёў).

Друкаваўся ў часопісе «Школа і жыццё» (псеўданім М. Дабраведаўскі), газетах «Прыдзвінскі край», «Наша ніва» (з 1914 г., псеўданімы Шчыры, Вітэнь Д.), «Савецкая Беларусь» (з 1921 г., пад сапраўдным прозвішчам і псеўданімам Вітэнь Д.).

Даследаваў гісторыю рэвалюцыйнага руху, беларускай літаратуры 1-й паловы і сярэдзіны XIX ст., беларускага кнігадрукавання, развіцця мясцовай прэсы, розныя краязнаўчыя, гістарычныя, этнаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя праблемы.

Выявіў у архівах і апублікаваў невядомыя каштоўныя архіўныя матэрыялы. Удзельнічаў у раскопках верхнепалеалітычнай стаянкі Бердыж.

9 снежня 1936 года незаконна рэпрэсаваны і высланы ў г. Котлас, потым працаваў буравіком у г. Варкуце. Пасля вызвалення, з 1945 года, – тэхнік-геолаг Варкуцінскага геолага-разведвальнага ўпраўлення. Апошнія гады жыў у Феадосіі. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Памёр 8 снежня 1963 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васілеўскі, Ю. Даніла Васілеўскі – выдатны даследчык усходняй Беларусі / Ю. Васілеўскі // Аршанская газета. – 1994. – 8 верас. – С. 3.

2. Мусінская, І. Выдатны даследчык нашай мінуўшчыны / І. Мусінская // Аршанская газета. – 1999. – 21 снеж. – С. 2.

3. Мядзведзева, В. У. Археолагі-ўраджэнцы Віцебскай зямлі: працы, здабыткі, вынікі / В. У. Мядзведзева // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л. В. Аляксеева, Віцебск, 28–29 кастр. 2010 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская. – Минск : Медисонт, 2012. – С. 421–434.

4. Саламеевіч, І. У. Васілеўскі Даніла Мінавіч / І. У. Саламеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 228–229.

5. Саламеевіч, І. У. Васілеўскі Даніла Мінавіч / І. У. Саламеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 24.

СПАСЫЛКІ

arrow Васілеўскі Даніла Мінавіч. Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991 

arrow Васілеўскі Даніла Мінавіч. Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991 (дополнение)