Вавілаў Максім Андрэевіч
Вавілаў Максім Андрэевіч нарадзіўся 9 жніўня 1903 года ў Полацку, ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1927 годзе скончыў Аб'яднаную ваенную школу імя ЦВК БССР, у 1936 годзе скончыў ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, у 1948 – ваенную акадэмію Генштаба. У Чырвонай Арміі з 1924 года. Удзельнік баёў каля возера Хасан у 1938 годзе. У 1942–1944 гг. – начальнік штаба арміі Дальнеўсходняга фронту. З 1944 года – у Генштабе Савецкай Арміі. З 1954 года – начальнік штаба Забайкальскай ваеннай акругі, у 1956–1959 гг. – у ваенных навучальных установах СССР.
Памёр Максім Андрэевіч 11 ліпеня 1960 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Вавілаў Максім Андрэевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 50–51.
2. Вавілаў Максім Андрэевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 31.
3. Вавилов Максим Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 117.