Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч

Дата нараджэння
1889
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, м. Друя
Дата смерці
07.05.1938
Род дзейнасці
грамадскі і палітычны дзеяч
Воінскае званне
народны камісар унутранага гандлю СССР (1934–1937)

Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч нарадзіўся ў 1889 годзе ў мястэчку Друя Віленскай губерні Дзісенскага павета (зараз Браслаўскі раён) у яўрэйскай сям'і, вядомы грамадскі і палітычны дзеяч. Народны Камісар унутранага гандлю СССР у 1934–1937 гг.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у рэальным вучылішчы. Навучаўся ў Казанскім універсітэце і Пецярбургскім політэхнічным інстытуце. У ВКП(б) уступіў у 1916 годзе. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 года накіраваны на адказныя дзяржаўныя пасады – старшыні губернскага выканкама ў г. Вятка, пазней – першага сакратара Тульскага губкама партыі.

У 1934 годзе ўзначаліў наркамат унутранага гандлю. Працаваў на гэтай пасадзе крыху болей за тры гады. Неабгрунтавана рэпрэсіраваны ў чэрвені 1937 года. Загінуў у турме 5 мая 1938 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 59.

2. Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 36.

3. Вейцэр Ізраіль Якаўлевіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 597.