Велічэнка Уладзімір Міхеевіч
Велічэнка Уладзімір Міхеевіч нарадзіўся 27 красавіка 1916 года ў Віцебску. Беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
У 1940 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік партыйна-патрыятычнага падполля г. Віцебска, урач і сувязны партызанскага атрада Біруліна. З мая па жнівень 1942 года – урач 153-га армейскага запаснога стралковага палка 3-й ударнай арміі Калінінскага фронту, потым, да дэмабілізацыі, працаваў начальнікам медсанчасці ў сістэме МУС.
У 1948–1949 гг. – загадчык раённага аддзела аховы здароўя Талачынскага раёна. У 1949–1951 гг. – старшы інспектар Віцебскага абласнога аддзела аховы здароўя, урач-хірург Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, з 1952 года – галоўны ўрач Віцебскага абласнога анкалагічнага дыспансера, начальнік санавіяцыі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
У 1955–1996 гг. Уладзімір Міхеевіч працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце: асістэнт, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры агульнай хірургіі (1964–1989).
Аўтар больш за 100 навуковых прац, манаграфій.
У 1974 годзе Уладзімір Міхеевіч Велічэнка ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны дзеяч навукі Беларусі».
Памёр Уладзімір Міхеевіч 2 кастрычніка 2000 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Величенко Владимир Михеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 123.
2. Величенко Владимир Михеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 616.
3. Велічэнка Уладзімір Міхеевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1971. – Т. III : Веды–Графік. – С. 12.
4. Велічэнка Уладзімір Міхеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 69.
5. Велічэнка Уладзімір Міхеевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 527.