Верхаловіч Павел Міхайлавіч
Верхаловіч Павел Міхайлавіч нарадзіўся 28 снежня 1900 года ў м. Шаркаўшчына. Генерал-лейтэнант (1945). У Чырвонай Арміі з 1919 года. У 1934 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, а ў 1948 годзе – акадэмію Генштаба. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. у якасці начальніка штаба стралковай дывізіі. Быў узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Данскім, Сцяпным, Варонежскім і 2-м Украінскім франтах у якасці начальніка штаба 49-й, 24-й і 57-й армій. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў акадэміі Генштаба.
Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, вызвалення Балгарыі, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі. Узнагароджаны 10 ордэнамі СССР, у тым ліку Суворава, Кутузава, Б. Хмяльніцкага, 7 медалямі і 2 балгарскімі ордэнамі.
Памер 28 кастрычніка 1952 года, пахаваны ў Маскве.
ЛІТАРАТУРА
1. Долготович, Б. Д. Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 123.