Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вінаградаў Віктар Ніканавіч

Дата нараджэння
03.11.1933
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Замасточча
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
методыка выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння
Навуковая ступень
доктар педагагічных навук (1994)
Навуковае званне
прафесар (1977)
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР» (1976)
«Выдатнік асветы СССР» (1983)
ордэн «Знак Пашаны» (1971)
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986)
ордэн Францыска Скарыны (2010)

Вінаградаў Віктар Ніканавіч нарадзіўся 3 лістапада 1933 года ў в. Замасточча Гарадоцкага раёна, педагог, спецыяліст у галіне начартальнай геаметрыі і тэхнічнай графікі. Доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1994), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995).

У 1952 годзе працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў сярэдняй школе № 25 г. Віцебска. Паралельна вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным вучылішчы, якое скончыў у 1953 годзе. У 1957 годзе скончыў Полацкі педагагічны інстытут. З 1957 года пачаў працаваць у Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава: асістэнт, старшы выкладчык, загадчык кафедры начартальнай геаметрыі і чарчэння. У 1969–1978 гг – прарэктар па вучэбнай і навуковай працы, у 1978–1997 гг. – рэктар гэтай навучальнай установы. З 1997 года – прафесар кафедры начартальнай геаметрыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Аўтар шэрагу навуковых прац па методыцы выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння ў ВНУ і сярэдняй школе. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручніка «Чарчэнне ў сярэдняй школе» (1969, неаднаразова перавыдаваўся, перакладзены на 20 моў), аўтар курса для педінстытутаў «Начартальная геаметрыя» (1997), адзін з аўтараў «Методыкі навучання чарчэнню» (1990), «Слоўніка-даведніка па чарчэнні» (1993) і інш.

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Францыска Скарыны, медалямі, граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1967. 1968, 1983), знакам «Выдатнік асветы СССР» (1983). У 2003 годзе Віктар Ніканавіч быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй свету Аб'яднанай культурнай канвенцыі ЗША.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Віктар Ніканавіч Вінаградаў : бібліяграфічны паказальнік / [склад. Т. П. Трапачук, Н. М. Яначкина]. – Віцебск, 1992. – 58 с.

2. Віктар Ніканавіч Вінаградаў // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 711.

3. Виктор Никонович Виноградов : биобиблиографический справочник / сост. Л. В. Потапова [и др.]. – 2-е изд., доп. и перераб. – Витебск : Витебский государственый университет, 2007. – 60 с.

4. Виноградов Виктор Никонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 144.

5. Захараў, А. Людзі, якімі ганарымся / А. Захараў // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 12 лют. – С. 1.

6. Калішук, Н. В. Вінаградаў Віктар Ніканавіч / Н. В. Калішук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 181.

7. Карнялюк, К. Родам з вёскі Замасточча / К. Карнялюк // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 21 лют. – С. 4.

8. Трушчанка, Л. Юбілей прафесара Вінаградава / Л. Трушчанка // Витебские вести. – 2013. – 12 нояб. – С. 3.

9. Чечет, В. В. Виноградов Виктор Никонович / В. В. Чечет // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 676.

10. Шкирандо, Ф. Геометрия жизни профессора Виноградова / Ф. Шкирандо // Витебские вести. – 2018. – 3 нояб. – С. 15.

11. Шлейко, Л. Автор учебника, профессор, художник... / Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 3 крас. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Нашы землякі