Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віткоўскі Іван Антонавіч

Дата нараджэння
02.05.1888
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Чэрчыцы
Дата смерці
27.12.1937
Род дзейнасці
гісторык
Навуковае званне
прафесар (1932)

Віткоўскі Іван Антонавіч нарадзіўся 2 мая 1888 года ў в. Чэрчыцы Шумілінскага раёна.

Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю (1912) і 2 курсы духоўнай акадэміі (1914) у г. Петраградзе.

У 1916–1918 гг. – вікарый (памочнік ксяндза) у Мазырскім касцёле.

З 1919 года – у Чырвонай Арміі, з 1920 года – член КПСС.

3 1921 года – на партыйнай рабоце на Віцебшчыне, у 1924–1925 гг. працаваў выкладчыкам і прарэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

У г. Мінску з 1925 года: выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, намеснік загадчыка польскага аддзела Інбелкульта, намеснік, а потым (з 1932 г.) дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры. Адначасова ў педагагічным інстытуце ўзначальваў кафедру гісторыі і выкладаў гісторыю Беларусі, СССР, Польшчы. З 1932 года – прафесар.

Аўтар прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху ў Польшчы і Расіі, паўстання 1863–1864 гг.: «1863 год на Міншчыне» (1927, у суаўтарстве з А. Іановічам і Л. Лехам), «Паўстанне 1863 года і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860-х гадоў» (кн. 3, 1931) і іншых.

У 1933 годзе – арыштаваны, адбыў 3 гады зняволення ў г. Марыінск (Сібір). Пасля працаваў у Ленінградскай вобласці (г. Баравічы). У 1937 годзе паўторна арыштаваны і сасланы ў г. Мінск, дзе 27 снежня 1937 года расстраляны. Рэабілітаваны ў 1959 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Витковский Иван Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 259.

2. Віткоўскі Іван Антонавіч // Памяць. Мінск : у 4 кн. : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск : Белта, 2002. – Кн. 2. – С. 552–553.

3. Карнейчык, Я. І. Віткоўскі Іван Антонавіч / Я. І. Карнейчык // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1971. – Т. ІІІ : Веды–Графікі. – С. 106.

4. Міхнюк, У. М. Віткоўскі Іван Антонавіч / У. М. Міхнюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 203.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Віткоўскі Іван Антонавіч. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991