Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Волін Барыс Міхайлавіч

Дата нараджэння
13.06.1886
Месца нараджэння
Віленская губерня, мястэчка Глыбокае (цяпер Віцебская вобласць, горад Глыбокае)
Дата смерці
15.02.1957
Род дзейнасці
савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч РСФСР і УССР, публіцыст, гісторык
Спецыялізацыя
палітыка, гісторыя, публіцыстыка
Навуковае званне
прафесар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна, 3 іншых ордэна, медалі

Волін Барыс Міхайлавіч (сапраўднае імя і прозвішча – Фрадкін Іосіф Яфімавіч) нарадзіўся 13 чэрвеня 1886 года ў мястэчку (зараз г. Глыбокае) Віленскай губерні. Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч РСФСР і УССР, публіцыст, гісторык, прафесар (1939). Член КПСС з 1904 г. Удзельнік трох рэвалюцый.

Скончыў горнае вучылішча ў Екацярынаславе (1901), Маскоўскі ўніверсітэт (1917). З 1905 г. член Екацярынаслаўскага камітэта РСДРП. У 1906–1907 гг. вёў рэвалюцыйную работу на Украіне, Урале, Бранску, Маскве. Тройчы арыштоўвалі, у 1911–1913 гг. быў у эміграцыі. Пасля лютаўскай рэвалюцыі член Маскоўскага камітэта РСДРП (б), супрацоўнік бальшавіцкай газеты «Социал-демократ». Быў рэдактарам падпольнай бальшавіцкай газеты «Уфимский рабочий».

У перыяд Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 г. старшыня, потым член Замаскварэцкага ВРК. У 1918–1921 гг. на партыйнай і савецкай рабоце. У 1918 г. адзін з рэдактараў газеты «Правда», потым да 1921 г. старшыня губвыканкамаў у Арле, Кастраме, Харкаве, сакратар Бранскага губкама РКП(б), намеснік наркама ўнутраных спраў УССР. У 1922–1924 гг. рэдактар газеты «Рабочая Масква». З 1925 г. намеснік рэдактара газеты «Известия» ЦВК, у 1927–1929 гг. загадчык аддзела друку Наркамата замежных спраў. У гэты перыяд актыўна ўдзельнічаў у літаратурным жыцці, заснаваў з аднадумцамі літаратурна-крытычны часопіс «На посту», затым быў адным з рэдактараў рэарганізаванага часопіса «На литературном посту».

З 1931 г. член калегіі Наркамасветы і начальнік Галоўліта, адначасова дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры (з 1933 г.) і рэдактар часопіса «Борьба классов». У 1935 г. загадчык аддзела школ ЦК ВКП(б). У 1936–1938 гг. 1-ы намеснік наркама асветы РСФСР, рэдактар «Исторического журнала» (1936–1945).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1945 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Член ВЦВК у 1919–1920 гг. Аўтар прац па гісторыі партыі. Аўтар навуковых прац і мемуараў «Усенародная партызанская вайна» (1942), «Статыстыка і палітыка» (1947), «Ленін у Паволжы. 1870–1893» і інш.

Памёр 15 лютага 1957 года.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 іншымі ордэнамі, медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барыс Волін // Глыбоччына: зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... / аўт. тэксту У. І. Бацкалевіч ; фота: К. Л. Дробава [ і інш.]. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 39.

2. Васільеў, П. Лекцыя аб земляках-рэвалюцыянерах / П. Васільеў // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1986. – 25 кастр. – С. 3.

3. Карніловіч, Э. А. Волін Барыс Міхайлавіч / Э. А. Карніловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 2 : Беліцк–Гімн. – С. 351–352.

4. Карніловіч, Э. А. Прафесіянал рэвалюцыі / Э. А. Карніловіч // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1986. – 6 лістап. – С. 2 ; 25 лістап. – С. 2 ; 2 снеж. – С. 2 ; 9 снеж. – С. 2 ; 16 снеж. – С. 2 ; 23 снеж. – С. 2.

5. Мастер агитации // На гребне истории: о соратниках и учениках В. И. Ленина, уроженцах Белоруссии / Э. А. Корнилович. – Минск : Беларусь, 1989. – С. 107–119.