Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Волкаў Мікалай Фёдаравіч

Дата нараджэння
26.01.1931
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Нярэйша
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
кардыялогія
Навуковая сфера
медыцына
Навуковая ступень
прафесар (1976), дацэнт (1966)
Навуковае званне
доктар медыцынскіх навук (1976)
Узнагароды і прэміі
ордэн «Знак Пашаны»
значок «Выдатнік аховы здароўя»
медаль «За доблесную працу»

Волкаў Мікалай Фёдаравіч нарадзіўся 26 студзеня 1931 года ў в. Нярэйша Сенненскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне хвароб унутраных органаў, кардыялогіі.

У 1946–1950 гг. вучыўся ў Багушэўскай сярэдняй школе. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1956). У 1956–1960 гг. працаваў галоўным урачом Валожынскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, галоўным урачом Талачынскага раёна.

У 1959–1963 гг. вучыўся ў аспірантуры на кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

3 1963 года – у Гродзенскім медінстытуце, дзе прайшоў працоўны шлях ад асістэнта да прарэктара па лячэбнай частцы (1976–1997). Дацэнт (1966). У 1971–2001 гг. – загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Обоснование клинического применения анаболических стероидов при заболеваниях внутренних органов». Прафесар (1976). Доктар медыцынскіх навук (1976). З 2001 года на заслужаным адпачынку.

Аўтар навуковых прац: «Гемодинамика малого круга кровообращения» (1990), «Мерцательная аритмия. Старые проблемы – новые решения» (1997), 26 рацыяналізатарскіх прапаноў і адной вынаходкі.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», значком «Выдатнік аховы здароўя», медалём «За доблесную працу».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. «Інжынер» чалавечага здароўя / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 4 сак. – С. 6.

2. Волкаў Мікалай Фёдаравіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 27–28.

3. Волкаў Мікалай Фёдаравіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 538–539.

4. Волков Николай Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 775.

5. Волков Николай Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 271.