Воранава Аляксандра Іванаўна
Воранава Аляксандра Іванаўна нарадзілася 1 ліпеня 1908 года ў Віцебску. Беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар.
У 1930 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1933–1944 гг. выкладала гісторыю СССР у вышэйшых навучальных установах Мінска, Оршы, Уральска. 3 1944 года – загадчык кафедры гісторыі СССР мінскіх педагагічнага інстытута і партыйнай школы, з 1962 года працавала на кафедры гісторыі СССР Мінскага педагагічнага інстытута.
Аўтар кнігі «Рабочее движение в Беларуси накануне и в период революции 1905–1907 гг.» (1960) і інш.
У працах А. І. Воранавай раскрыта дынаміка фарміравання і развіцця фабрычна-заводскага пралетарыяту, ахарактарызаваны сацыяльна-эканамічныя прычыны і ўмовы, этапы і рост рабочага руху, асабліва ў перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг., паказана дзейнасць першых сацыял-дэмакратычных груп на Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст.
Аляксандра Іванаўна Воранава ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі».
Памерла Аляксандра Іванаўна 26 кастрычніка 1978 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Воранава Аляксандра Іванаўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 527.
2. Воранава Аляксандра Іванаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1994. – Т. 2 : Беліцк–Гiмн. – С. 358.
3. Воронова Александра Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 275–276.
4. Воронова Александра Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 809.
5. Чикалова, И. Р. Первое поколение женских кадров высшей школы БССР / И. Р. Чикалова // Наука и инновации. – 2019. – № 3. – С. 71–74.