Вярхоўскі Сяргей Барысавіч
Вярхоўскі Сяргей Барысавіч нарадзіўся 6 чэрвеня 1909 года ў м. Ільіно Віцебскага раёна. Контр-адмірал (1944).
На флоце з 1927 г. Скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе (1931), падводныя курсы (1932). У 1932–1938 гг. – штурман падводнай лодкі Балтыйскага флоту. У 1938–1940 гг. – начальнік штаба брыгады падводных лодак Ціхаакіянскага флоту. У гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля вайны – камандзір брыгады падводных лодак Балтыйскага флоту. З 1949 г. – камандуючы Рыжскай ваенна-марской базай. У 1952–1953 гг. – начальнік кафедры тактыкі Чарнаморскага ваенна-марскога вучылішча. У 1953 г. выйшаў у адстаўку.
Памёр 24 снежня 1963 года.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Ушакова ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Верховский Сергей Борисович // Адмиралы земли белорусской / Б. Д. Долготович. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 13–14.
2. Вярхоўскі Сяргей Барысавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 692–693.
3. Ермоленко, В. Адмиралы-белорусы Великой Отечественной / В. Ермоленко // Гiсторыя: праблемы выкладання. – 2007. – № 7. – С. 57–58.