Выгоцкі Леў Сямёнавіч
Выгоцкі Леў Сямёнавіч нарадзіўся 17 лістапада 1896 года ў Оршы, псіхолаг, педагог.
Сям’я Выгоцкіх жыла ў Оршы, затым пераехала ў Гомель. У 1913 годзе скончыў Гомельскую гімназію, тады ж паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта, але праз месяц перайшоў на юрыдычны факультэт. Адначасова вучыўся на курсах псіхалогіі і філасофіі Народнага універсітэта Шаняўскага.
Пасля заканчэння вучобы вярнуўся ў Гомель, дзе працаваў настаўнікам псіхалогіі і літаратуры разам са стрыечным братам Давідам Ісакавічам Выгоцкім. У 1919 годзе яны разам арганізавалі літаратурнае выдавецтва.
3 1924 г. працаваў у Маскоўскім інстытуце эксперыментальнай псіхалогіі, потым у Эксперыментальным дэфекталагічным інстытуце, які ён арганізаваў і ўзначаліў.
Навуковую дзейнасць пачаў з вывучэння псіхалогіі мастацтва («Трагедыя аб Гамлеце, прынцы Дацкім», 1916; «Псіхалогія мастацтва», 1925).
Даследаваў грамадскую, дзіцячую, педагагічную і клінічную псіхалогію.
У 1925–1927 гг. вывучаў тэорыю рэфлексалагічнага і псіхалагічнага даследавання, праблемы псіхалагічнага выхавання. У сваім рукапісе «Сэнс псіхалагічнага крызісу» (1926) крытычна прааналізаваў тагачасныя філасофскія і псіхалагічныя канцэпцыі. У працы «Гістарычны сэнс псіхалагічнага крызісу» (1927) даў глыбокі крытычны аналіз тагачаснай псіхалогіі. Стварыў культурна-гістарычную тэорыю развіцця паводзін і псіхалогіі чалавека. Ім адкрыты новы накірунак у дэфекталогіі («Асноўныя праблемы сучаснай дэфекталогіі», 1929). Распрацаваў таксама новае вучэнне аб лакалізацыі псіхічных функцый у кары галаўнога мозга («Псіхалогія і вучэнне аб лакалізацыі псіхічных функцый», 1934).
Памёр 11 чэрвеня 1934 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Выготский Лев Семёнович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 281.
2. Выготский Лев Семёнович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 839.
3. Выгоцкі Леў Сямёнавіч // Імёны. Асобы. Лёсы : ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 67–68.
4. Выгоцкі Леў Сямёнавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 408–409.
5. Выгоцкі Леў Сямёнавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 40–41.
6. Выгоцкі Леў Сямёнавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 421.
7. Гузік, К. Спадчына Выгоцкага / К. Гузік // Народая асвета. – 1997. – № 2. – С. 150–157.
8. Завершнева, Е. Ю. Исследование рукописи Л. С. Выготского «Исторический смысл психологического кризиса» / Е. Ю. Завершнева // Вопросы психологии. – 2009. – № 6. – С. 119–137.
9. Завершнева, Е. Ю. «Молюсь о даре душевного усилия»: мысли и настроения Л. С. Выготского в 1917–1918 гг. / Е. Ю. Завершнева // Вопросы психологии. – 2013. – № 2. – С. 112–132.
10. Завершнева, Е. Ю. Проблема свободы как отличительной характеристики человека в работах Л. С. Выготского / Е. Ю. Завершнева // Вопросы психологии. – 2015. – № 5. – С. 89–106.
11. Изимова, С. Гений психологии / С. Изимова // Аршанская газета. – 2016. – 29 лістап. – С. 3.
12. Каламінскі, Я. Вялікі гуманіст сучаснасці / Я. Каламінскі, Л. Панько // Пралеска. – 1996. – № 11. – С. 7–9.
13. Кандыбович, Л. А. Л. С. Выготский и его влияние на развитие научно-педагогической мысли в Беларуси / Л. А. Кандыбович // Праблемы выхавання. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2011. – № 1. – С. 38–41.
14. Кандыбович, Л. Периодизация развития истории психологии в Беларуси. Жизнь и деятельность Л. С. Выготского / Л. Кандыбович // Пралеска. – 2011. – №1. – 21–22.
15. Кожалиева, Ч. Б. Идеи Л. С. Выготского как платформа современного инклюзивного образования / Ч. Б. Кожалиева, Ю. А. Шулекина // Коррекционная педагогика: теория и практика. – 2017. – № 1. – С. 3–9.
16. Кравцова, Е. Е. Л. С. Выготский и современная психология / Е. Е. Кравцова // Диалог. – 2017. – № 1. – С. 3–9.
17. Лебедева, О. В. Учение Л. С. Выготского о методологических и организационно-методических принципах психолого-педагогической помощи проблемным детям на службе специальной психологии / О. В. Лебедева // Психолог в детском саду. – 2010. – № 3. – С. 21–38.
18. Левина, Р. Е. Воспоминания о Л. С. Выготском / Р. Е. Левина, Н. Г. Морозова // Воспитание и обучение детей с нарушениями развития. – 2016. – № 6. – С. 26–32.
19. Лев Семенович Выготский: из прошлого в будущее // Воспитание и обучение детей с нарушениями развития. – 2008. – № 6. – С. 66–73.
20. Лифанова, Т. М. Между прошлым и будущим : (о жизни и творчестве Л. С. Выготского) / Т. М. Лифанова // Воспитание и обучение детей с нарушениями развития. – 2016. – № 6. – С. 3–14.
21. Мальцаў, У. В. Выгоцкі Леў Сямёнавіч / У. В. Мальцаў // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 229.
22. Папова, І. Моцарт у псіхалогіі = Mozart of psychology / І. Папова // Беларусь. – 2013. – № 2. – С. 38–39.
23. Рейф, И. Юность Выготского/ И. Рейф // Знание – сила. – 2009. – № 2. – С. 85–90.
24. Спрынчан, А. У будучы даведнік / А. Спрынчан // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 21 студз. – С. 14.
25. Ціханаў, Л. Школа Выгоцкага / Л. Ціханаў, А. Грымаць // Настаўніцкая газета. – 1996. – 7 снеж. – С. 2 ; 11 снеж. – С. 2 ; 14 снеж. – С. 2.
26. Юркевич, Г. А. Моцарт психологии – наш земляк / Г. А. Юркевич // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 24 нояб. – С. 23.