Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вырвіч Кароль

Дата нараджэння
1717
Месца нараджэння
Браслаўскі павет
Дата смерці
1793
Род дзейнасці
педагог, філосаф

Вырвіч Кароль нарадзіўся ў 1717 годзе ў Браслаўскім павеце ў беднай шляхецкай сям'і.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у езуіцкіх калегіумах Пінска і Дынабурга. Пасля ўступлення ў ордэн езуітаў некаторы час выкладаў у пачатковых класах навучальных устаноў ордэна ў Вільні і Пінску. У 1746 годзе скончыў Віленскую акадэмію. 3 1747 года – прафесар рыторыкі ў Крожскім, з 1749 года – прафесар рыторыкі, гісторыі і геаграфіі ў Навагрудскім езуіцкіх калегіумах. У 1751–1757 гг. выхавацель сына віленскага ваяводы Яна Гільзена. Жыў пры яго двары ў Дынабургу і Полацку, разам са сваім выхаванцам быў у Францыі, Галандыі і Германіі, дзе вывучаў арганізацыю асветы. У 1757 годзе прызначаны езуітамі прафесарам Варшаўскага Collegium Nobelium – узорнай на той час навучальнай установы, дзе вучыліся сыны магнатаў і багатай шляхты. Пазней стаў рэктарам гэтага калегіума, прымаў актыўны ўдзел у рэформе езуіцкіх навучальных устаноў, уваходзіў у бліжэйшае акружэнне караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аўтар двух падручнікаў па гісторыі на французскай мове: «Паходжанне сучасных дзяржаў і народаў» (Варшава, 1769) і «Кароткае сістэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісторыі» (т. 1–2, Варшава, 1766–1771).

Шырокую вядомасць атрымаў дзякуючы сваім падручнікам па геаграфіі («Сучасная геаграфія», 1786, «Усеагульная геаграфія», 1773). Палітыку лічыў навукай, блізкай да геаграфіі, і выкладаў яе ў той меры, у якой яна ўваходзіла ў геаграфію. Важнае месца ў яго працах займалі пытанні ролі эканомікі, гандлю ў жыцці грамадства, а таксама эканамічнага развіцця Рэчы Паспалітай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Варанько, К. Д. 2 лістапада – 300 гадоў з дня нараджэння К. Вырвіча (1717–1793), гісторыка, географа, філосафа, педагога / К. Д. Варанько // Геаграфія. – 2017. – № 11. – С. 59–60.

2. Вырвіч Кароль // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 68–69.

3. Вырвіч Кароль // Мысліцелі і асветнікі Беларусі. X–XIX стагоддзі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 199–200.

4. Вырвіч Кароль // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 41.

5. Вырвіч Кароль // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 596.