Вышалескі Сяргей Мікалаевіч
Вышалескі Сяргей Мікалаевіч нарадзіўся 1 лістапада 1874 года ў г. п. Обаль Шумілінскага раёна.
Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук БССР (1928), прафесар (1924), ганаровы член Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук і лесаводства (1956). Заслужаны дзеяч навукі СССР (1940).
Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1895), Варшаўскі ветэрынарны інстытут (1899).
Пасля заканчэння інстытута працаваў 6 гадоў ветэрынарным урачом, затым пераехаў у Санкт-Пецярбург. У гэты час піша навуковыя працы. За адну з іх савет медыцынскага факультэта Лейпцыгскага ўніверсітэта прысвоіў С. М. Вышалескаму вучоную ступень доктара ветэрынарных навук.
У 1906–1927 гг. працаваў у ветэрынарных навукова-даследчых установах і ВНУ Расіі.
З 1928 года – загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута, адначасова дырэктар Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута ў Віцебску.
У 1931–1934 гг. працаваў у Казанскім і Маскоўскім навукова-даследчых ветэрынарных інстытутах.
З 1934 года – прафесар Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута.
У 1929–1930 гг. – член ЦВК БССР.
Сяргей Мікалаевіч Вышалескі зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне, лячэнне і ліквідацыю розных небяспечных інфекцыйных хвароб жывёл. Вучоны апублікаваў больш за 150 навуковых прац, з іх – 8 манаграфій. Асобныя кнігі пераведзены на замежныя мовы. Асноўныя працы: «Прычыны з'яўлення заразных хвароб жывёл» (1959), «Выбраныя працы» (1977).
У 1941 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр 14 студзеня 1958 года.
У 1974 годзе УАСГНІЛ заснавала залаты медаль імя С. М. Вышалескага за выдатныя работы ў галіне агульнай і прыватнай эпізааталогіі. Яго імя прысвоена Інстытуту эксперыментальнай ветэрынарыі НАН Беларусі. Яго іменем названы вуліцы ў в. Кунцаўшчына Мінскага раёна і ў г. п. Обаль Шумілінскага раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Выдающийся отечественный ученый / А. И. Ятусевич [и др.] // Ученые записки УО «Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины». – 2014. – Т. 50, вып. 2, ч. 1. – С. 5–7.
2. Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 329.
3. Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2007. – С. 42–43.
4. Вышелесский Сергей Николаевич // Ветеринарная энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 1 : А–К. – С. 191.
5. Вышелесский Сергей Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 285.
6. Вышелесский Сергей Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 850–851.
7. Гусев, А. А. Академик С. Н. Вышелесский / А. А. Гусев // Белорусское сельское хозяйство. – 2009. – № 11. – С. 30–31.
8. Именитый земляк родом из Оболи. – Ветеринарная газета. – 1997. – 1–15 янв. – С. 5.
9. К 145-летию со дня рождения выдающегося отечественного ученого-эпизоотолога / Н. И. Гавриченко [и др.] // Ученые записки УО «Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины». – 2019. – Т. 55, вып. 4. – С. 8–11.
10. Сергей Николаевич Вышелесский // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 512–513.
11. Славутыя імёны Бацькаўшчыны // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 68–72.
СПАСЫЛКІ
Вышалескі Сяргей Мікалаевіч. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Литература о жизни и деятельности академика С. Н. Вышелесского