Якаўлеў Фама Паўлавіч
Якаўлеў Фама Паўлавіч нарадзіўся 17 кастрычніка 1900 года ў в. Града Віцебскага раёна. Генерал-лейтэнант (1944).
Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна (1933). У Чырвонай Арміі з 1920 г., удзельнік баёў на Паўднёвым і Туркестанскім франтах. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. член Ваеннага савета Далёкаўсходняга фронту. Пасля вайны – начальнік палітаддзела Вышэйшай афіцэрскай школы. У 1947 г. выйшаў у адстаўку.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі, медалямі.
Памёр 19 лістапада 1971 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Якаўлеў Фама Паўлавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 694.