Якавенка Уладзімір Андрэевіч
Якавенка Уладзімір Андрэевіч нарадзіўся 8 кастрычніка 1938 года ў вёсцы Чырыны Дубровенскага раёна.
Беларускі фізік і педагог. У 1962 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1962 года працуе ў Беларускім педуніверсітэце (у 1974–2003 гг. – дэкан факультэта).
Навуковыя працы па люмінесцэнцыі і лазернай спектраскапіі. Аўтар першага на беларускай мове «Курса агульнай фізікі : Механіка» (1995) і іншых навуковых дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1993). Званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі» прысвоена ў 1989 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Якавенка Уладзімір Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 470–471.