Янчанка Сцяпан Яфімавіч
Янчанка Сцяпан Яфімавіч нарадзіўся 17 лютага 1924 года ў вёсцы Анціпенкі Дубровенскага раёна.
У 1938 годзе закончыў Дабрыньскую сямігодку, у чэрвені 1941 – Віцебскае педвучылішча. З 8 чэрвеня 1941 года Сцяпан Яфімавіч Янчанка працаваў выхавацелем Ляднянскага дзіцячага дома (Дубровенскі раён), а потым Інжавінскага дзіцячага дома ў Тамбоўскай вобласці.
З 1942 года – сакратар Горацкага, а пазней – Бялынічскага падпольных райкамаў камсамола і адначасова – памочнік камісара па камсамолу 35-га партызанскага атрада Магілёўскага падпольнага абкама камсамола.
З чэрвеня 1944 па студзень 1945 гг. – сакратар Магілёўскага гаркама ЛКСМ Беларусі. З кастрычніка 1946 года – сакратар Гомельскага гаркама камсамола, са снежня 1947 па сакавік 1950 гг. – сакратар Гомельскага абкама камсамола па прапагандзе.
З сакавіка 1950 па жнівень 1951 гг. – памочнік начальніка Брэсцкага аблсельгаскіравання па камсамолу. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закончыў Цэнтральную камсамольскую школу пры ЦК ВЛКСМ (1945–1946 гг.), у 1950 годзе – гістарычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута, а ў 1954 годзе – аспірантуру на кафедры палітычнай эканоміі ў Акадэміі грамадскіх навук у Маскве з абаронай кандыдацкай дысертацыі па спецыяльнасці «Палітычная эканомія». Са жніўня гэтага ж года знаходзіцца на навукова-педагагічнай працы. Дацэнт, загадчык кафедрай палітычнай эканоміі Белдзяржуніверсітэта. З 1990 года – прафесар гэтай кафедры.
Сцяпан Яфімавіч Янчанка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» 1 ступені, «За Перамогу над Германіяй» і інш.; Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Удастоены звання «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР».
Доктар эканамічных навук (1975), прафесар (1976). Апублікаваны каля 100 навуковых прац у розных выданнях Беларусі і СССР, у тым ліку 9 манаграфій агульным аб’ёмам больш 200 друкаваных лістоў. Працы прысвечаны фундаментальным праблемам палітычнай эканомікі, рэгуляванню кошту, пераважна росту сродкаў вытворчасці, пашырэнню ўзнаўлення, пераходных форм эканамічных адносін, перадумоў сацыялістычных пераўтварэнняў.
Памёр Сцяпан Яфімавіч 02 кастрычніка 1999 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Янчанка Сцяпан Яфімавіч //Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 516.
2. Янченко Степан Ефимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 633.
3. Янченко Степан Ефимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 726.