Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ярмоленка Мікалай Фёдаравіч

Дата нараджэння
29.01.1900
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, в. Клюкаўка
Дата смерці
10.06.1972
Спецыялізацыя
хімія
Навуковае званне
Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949)
Узнагароды і прэміі
Доктар медыцынскіх навук (1935)
ордэн Леніна (двойчы)
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы)

Ярмоленка Мікалай Фёдаравіч нарадзіўся 29 лютага 1900 года ў в. Клюкаўка Аршанскага раёна, у сялянскай сям’і, прафесар. Доктар медыцынскіх навук (1935).

Скончыў 2-гі Маскоўскі ўніверсітэт. З 1924 года пачынаецца яго працоўная дзейнасць, на працягу ўсяго жыцця звязаная з двума буйнейшымі навуковымі і культурнымі цэнтрамі рэспублікі – Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам і Акадэміяй навук БССР.
М. Ф. Ярмоленка, будучы адным з першых навукоўцаў-хімікаў Беларусі, ў 1932 годзе арганізаваў і ўзначаліў у Акадэміі навук БССР лабараторыю калоіднай хіміі. Адначасова ён вёў вялікую настаўніцкую і навукова-даследчую дзейнасць ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце.

У гады Вялікай Айчыннай вайны М. Ф. Ярмоленка працягваў навукова-даследчую і настаўніцкую працу ў Сталінградзе, Ташкенце, а затым ў Маскве, куды была эвакуіравана Акадэмія навук БССР.

У 1947 годзе М. Ф. Ярмоленка абіраецца правадзейным членам (акадэмікам) Акадэміі навук БССР. Яго пяру належыць больш за 300 навуковых прац у галіне калоіднай, фізічнай, неарганічнай і прыкладной хіміі. Ён з'яўляецца аўтарам 5 манаграфій і 16 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Разам з вялікай навуковай і педагагічнай дзейнасцю Мікалай Фёдаравіч вёў значную навукова-арганізацыйную працу. З 1946 па 1969 гг. ён нязменна ўзначальваў аддзяленне хімічных і геалагічных навук АН БССР. У 1965–1972 гадах быў галоўным рэдактарам журнала «Весці АН БССР. Серыя хімічных навук».

Перадавы навуковец, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Н. Ф. Ярмоленка за заслугі перад Радзімай узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка памёр 10 чэрвеня 1972 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ермоленко Николай Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол. : Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 506.

2. Ермоленко Николай Федорович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 53–54.

3. Комаров, В. С. Ермоленко Николай Федорович (к 100-летию со дня рождения) / В. С. Комаров, В. В. Свиридов, И. И. Лиштван // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. – 2000. – № 1. – 138–141.

4. Ярмоленка Мікалай Федаравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1974. – Т. 11 : Футбол–ЯЯ. Дадатак. – С. 560–561.

5. Ярмоленка Мікалай Федаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. I : Дадатак : Шчытнікі–ЯЯ. – С. 302.