Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Забродскі Васіль Усцінавіч

Дата нараджэння
06.06.1918
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
1987
Род дзейнасці
урач
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
хірургія
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны ўрач БССР» (1968)
«Выдатнік аховы здароўя СССР»

Забродскі Васіль Усцінавіч нарадзіўся 6 чэрвеня 1918 года ў Віцебску.

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, Свярдлоўскую ваенна-медыцынскую акадэмію.

У гады Вялікай Айчыннай вайны праводзіў аперацыі параненым партызанам. Узначальваў санітарную службу партызанскай брыгады асобага прызначэння імя У. І. Леніна.

Пасля вайны Васіль Усцінавіч быў накіраваны ў Шаркаўшчынскі раён. У 1946–1957 гг. – галоўны ўрач Шаркаўшчынскай раённай бальніцы (http://shcrb.by/), у 1957–1971 гг. – галоўны ўрач Шаркаўшчынскага раёна.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў. Узнагароджаны граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 1948 і 1968 гг. «Заслужаны ўрач БССР», «Выдатнік аховы здароўя СССР».

Памёр Васіль Усцінавіч у 1987 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Забродскі Васіль Усцінавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 529.