Зайкін Аляксандр Мікалаевіч
Зайкін Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся ў 1917 годзе ў в. Жалезнікі Расонскага раёна.
Вучоны. Кандыдат гістарычных навук (1953).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1938 годзе скончыў Нова-Барысаўскі лясны тэхнікум, у 1948 годзе – ВПШ пры ЦК КПСС (1948), Казахскі (завочна) і Маскоўскі (экстэрнам) універсітэты.
3 1938 года служыў у Чырвонай Арміі.
У 1941 годзе быў цяжка паранены. Пасля ампутацыі правай рукі дэмабілізаваны і накіраваны ў г. Алма-Ата.
У 1942–1945 гг. – на камсамольскай рабоце ў Казахстане.
З 1948 года – выкладчык кафедры гісторыі міжнародных адносін у ВПШ пры ЦК КПСС.
У 1949 годзе – член КПСС тэрмінам на 1 год; вызвалены з пасады выкладчыка за выступленне супраць партыйнай лініі ў калгасным будаўніцтве на Беларусі.
3 1950 года – старшы выкладчык, дацэнт кафедры агульнай гісторыі ў Казахскім дзяржаўным універсітэце.
У 1958–1972 гг. – загадчык кафедры агульнай гісторыі.
Аўтар больш за 200 навуковых прац па гісторыі.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памёр 19 жніўня 1977 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандр Мікалаевіч Зайкін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 539–540.
2. Зайкін Аляксандр Мікалаевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 121–122.
3. Зайкін Аляксандр Мікалаевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 73.