Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Захарчэня Барыс Пятровіч

Дата нараджэння
01.05.1928
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Дата смерці
10.04.2005
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
фізіка
Узнагароды і прэміі
Ленінская прэмія (1966)
Дзяржаўная прэмія СССР (1976 )
Залаты медаль імя П. Н. Лебедзева РАН (1996)
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (1998)
Ордэн «Знак Пашаны» (1988)
Прэмія імя А. Ф. Іофе (2004)

Захарчэня Барыс Пятровіч нарадзіўся 1 мая 1928 года ў Оршы ў сям'і ваеннага інжынера. Расійскі фізік. Акадэмік Расійскай Акадэміі Навук.

У 1932 годзе сям'я пераехала ў Ленінград, дзе ён скончыў сярэднюю школу. У 1952 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. З 1952 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофе АН СССР.

У Фізіка-тэхнічным інстытуце працаваў лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі, дырэктарам аддзялення фізікі цвёрдага цела ФТІ імя А. Ф. Іофе.

У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Магнітааптычныя з'явы ў крышталях» . З 1972 года выкладаў у Ленінградскім электратэхнічным інстытуце. 23 снежня 1976 года быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. 11 чэрвеня 1992 года быў абраны акадэмікам РАН па спецыяльнасці «фізіка». Член Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP), член Амерыканскага фізічнага таварыства.

Навуковыя працы прысвечаны оптыцы, спектраскапіі і магнітаоптыцы паўправаднікоў, оптаэлектроніцы.

З 1988 года Б. П. Захарченя быў галоўным рэдактарам часопіса «Фізіка цвёрдага цела».

Памёр 10 красавіка 2005 года ў Санкт-Пецярбургу.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Болсун, А. Белорусские имена в науке / А. Болсун // Изобретатель. – 2015. – № 11. – С. 46–48.

2. Захарчэня Барыс Пятровіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 75.

3. Захарчэня Барыс Пятровіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 423.

4. Королев, Г. Где-то в далях космических... / Г. Королев // Віцебскі рабочы. – 2002. – 1 студз. – С. 2.

5. Лютынскі, В. Імем ураджэнца Оршы названа малая планета / В. Лютынскі // Аршанская газета. – 2001. – 5 чэрв. – С. 2

6. Лютынский, В. Именем уроженца Орши названа малая планета / В. Лютынский // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 1 мая. – С. 5.

7. Лютынский, В. Планета Бориса Захарчени / В. Лютынский // Народнае слова. – 2008. – 30 верас. – С. 6.

8. Позойский, С. В. Ученые-физики – уроженцы Витебщины / С. В. Позойский // Фiзiка: праблемы выкладання. – 2006. – № 1. – С. 25–26.