Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Залескі Адам Іосіфавіч

Дата нараджэння
04.04.1912
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Кімейка
Дата смерці
04.08.2002
Род дзейнасці
гісторык, этнограф
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Воінскае званне
старшы лейтэнант
Навуковая ступень
доктар гістарычных навук (1963)
Навуковае званне
прафесар (1964)
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені
ордэн Чырвонай Зоркі (двойчы)
медаль «За абарону Масквы»

Залескі Адам Іосіфавіч нарадзіўся 4 красавіка 1912 года ў в. Кімейка Сенненскага раёна ў сялянскай сям'і. Беларускі гісторык, этнограф.

Доктар гістарычных навук (1963). Прафесар (1964). Акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі (2000).

У 1930–1931 гг. вучыўся ў Мінску на педагагічных курсах. У 1931–1937 гг. працаваў настаўнікам у Лагойскім, Дзяржынскім і Хойніцкім раёнах, завочна вучыўся ў Мінскім педтэхнікуме. У 1937 годзе скончыў гістарычна-геаграфічнае аддзяленне Мінскага настаўніцкага інстытута.

У 1937–1940 гг. – намеснік дырэктара Мінскага педагагічнага вучылішча.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе – начальнік хімічнай службы 203-га армейскага запаснога стралковага палка. За паспяхова арганізаваную пастаўку дымавых заслонаў у перыяд абароны арміі старшы лейтэнант Адам Залескі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

У 1945–1953 гг. – выкладчык, дэкан Курскага педінстытута.

3 1953 года – загадчык сектара этнаграфіі Інстытута гісторыі, у 1957–1968 гг. – намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.У 1963 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Савецкі патрыятызм сялянства ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі (1941–1944 гг.)».

У 1970–1981 гг. – загадчык сектара збору і публікацыі дакументаў і гістарычных мемуараў у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Дзесяць гадоў працаваў старшынёй Мінскай абласной арганізацыі «Веды». 3 1994 года –старшыня Беларускага рэспубліканскага аб'яднання «Гістарычныя веды», з 2000 года – акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі.

Аўтар прац па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, нацыянальных адносін. Намеснік галоўнага рэдактара і адзін з аўтараў 4-га тома 5-томнага выдання «Гісторыя Беларускай ССР» (1975), рэдактар і адзін з аўтараў выдання «Нарысы ваеннай гісторыі Беларусі» (1995). Сааўтар 6-томнага выдання «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза» і 12-томнага «Гісторыя Другой сусветнай вайны». Аўтар манаграфій «Быт беларускіх сялян у партызанскім краі» (1960), «У партызанскіх краях і зонах» (1962), «В тылу врага» (1974).

Апублікаваў 8 манаграфій, 8 брашур, каля 300 навуковых прац.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі (двойчы), медалямі.

Памёр 4 жніўня 2002 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Даследчык партызанскай тэмы // Беларускі гістарычны часопіс. – 2002. – № 2–3. – С. 58–59.

2. Ерошенко, П. Несгибаемый Залесский / П. Ерошенко // Белорусская нива. – 2002. – 4 апр. – С. 4.

3. Жмуровский, Д. Неутомимый труженик науки / Д. Жмуровский // Народная газета. – 2002. – 4 крас. – С. 3.

4. Залесский Адам Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 598.

5. Залесский Адам Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 440.

6. Залескі Адам Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 512.

7. Залескі Адам Іосіфавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 55–57.

8. Залескі Адам Іосіфавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 539–540.

9. Залескі Адам Іосіфавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Гімназіі–Кадэнцыя. – С. 398.

10. Залескі, А. Аб роднай Сенненшчыне / А. Залескі // Голас Сенненшчыны. – 2000. –18 студз. – С. 2 ; 1 лют. – С. 3 ; 15 лют. – С. 2–3.

11. Равеснік XX стагоддзя / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 29 жн. – С. 5.

12. Федарасава, В. Наш славуты зямляк / В. Федарасава // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 2 крас. – С. 2.